20.08.2018 / 22:32

Усе ўдзельнікі нападу на супрацоўнікаў паліцыі ў Чачні былі падлеткамі 7

Усе ўдзельнікі нападу на супрацоўнікаў паліцыі ў Чачні былі падлеткамі, паведаміў рэспубліканскі міністр па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Джамбулат Умараў. Паводле яго слоў, самаму старэйшаму са злачынцаў (які здзейсніў наезд на супрацоўнікаў ДПС на ўездзе ў Грозны) было 17 няпоўных гадоў, а самаму юнаму — 11 гадоў.

«Гэта былі падлеткі і, не саромейцеся казаць, дзеці. Разлік злачынцаў быў на масавасць, ім патрэбныя былі ахвяры, як мага больш. Першая частка злачынцаў рвалася да самога цэнтра горада Грозны. Другая частка злачынцаў хацела паказаць сваю эфектыўнасць нападамі на паліцэйскіх. На шчасце, ніхто з мірных жыхароў не пацярпеў», — распавёў Умараў.

1
Лайдак / Адказаць
20.08.2018 / 22:56
Это потомки Шамиля ?
0
Пацыфіст / Адказаць
20.08.2018 / 22:58
Вось і выраслі дзеці-бежанцы з Чачні, якія жывучы ў вагонах паяздоў для бежанцаў у час Другой Чачэнскай вайны спявалі рускім правадніцам нешта накшталт:"Мы вырасцем і ўсіх вас заб'ём". Памятаю гэты дакументальны фільм, які ішоў па ОРТ (цяпер ОНТ).
1
Андрусь / Адказаць
21.08.2018 / 00:08
Дзеці адпомсцяць за загубленых бацькоў, разбураныя сяленні, адабраную надзею на дзяржаўнасць. Ой, і адгукнецца яшчэ Расіі ейны імперыялізм... 
Гэтыя навіны трэба падаваць так, як звычайна падаюцца гісторыі пра напады на гестапаўскія і паліцэйскія ўправы нашымі партызанамі ў ІІ Сусветную. Гэта не злачынцы, а юныя героі свайго народу. Настане час, калі імёнамі гэтых падлеткаў будуць называць у Грозным вуліцы і школы.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру