Парлямэнт Алжыру зрабіў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія дазваляюць прэзыдэнту пераабірацца на сваю пасаду неабмежаваную колькасьць разоў.

Раней кіраўнік дзяржавы мог займаць сваю пасаду ня больш за два пяцігадовыя тэрміны запар.

«За» прагаласавала абсалютная большасьць дэпутатаў. Гэта рашэньне дазволіць Абдэль-Азізу Бутэфліку выставіць сваю кандыдатуру на выбарах 2009 г. — калі скончыцца ягоны трэці тэрмін.

Апазыцыя пераканана, што Канстытуцыя была зьменена дзеля таго, каб Бутэфлік стаў пажыцьцёвым прэзыдэнтам. Апазыцыйныя лідэры, якія прадстаўленыя ў парлямэнце, называюць рэформу канстытуцыйным пераваротам і антыдэмакратычным крокам.

Абдэль Азіз‑Бутэфліка, наадварот, сьцьвярджае, што зьмены ў Канстытуцыі — крок на шляху да ўмацаваньня дэмакратыі.

Маўляў, будзе ўмацоўвацца эканоміка — пад кіраўніцтвам Бутэфлікі Алжыр ня толькі аднавіўся ад наступстваў кровапралітнай грамадзянскай вайны 1990‑х, але й стаў трэцяй па моцы краінай афрыканскага кантынэнту.

Паводле euronews

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0