Фота Дар'і Буракінай
Сёння БАТЭ і чэмпіён Галандыі згуляюць у першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Гульня пройдзе на «Барысаў-Арэне» і пачнецца а 22-й гадзіне. Трансляцыя будзе весціся на «Беларусь-5», або на сайце tvr.by.
Матч у адказ праз тыдзень, у сераду, у Эйндховене.
Пераможца двубою выйдзе ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Каманда, што прайграе, будзе гуляць у Лізе Еўропы.
Насамрэч не важна, як выступіць БАТЭ. Еўракубкавую восень барысаўцы нам гарантавалі. Ліга чэмпіёнаў — гэта больш тытулаваныя клубы. Але Ліга Еўропы — гэта больш шанцаў сустрэцца з супернікамі свайго класа і прайсці далей.
Першы раз БАТЭ выйшаў у групавы турнір ЛЧ 10 гадоў таму, і з таго часу толькі двойчы не трапляў у еўравосень. Год таму БАТЭ гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы разам з «Арсеналам», «Црвенай Звездай» і «Кёльнам».