21.08.2018 / 13:18

Расійскі суддзя прыйшоў на запраўку з абсалютна голай жанчынай. А пасля патлумачыў, што яго падставілі ВІДЭА 36

Расійскі інтэрнэт абмяркоўвае дзіўнае відэа, на якім стаўрапальскі суддзя Юрый Макараў заходзіць на запраўку з абсалютна голай жанчынай. Яны выходзяць з белага ўсезадарожніка і ідуць у краму пры аўтазапраўцы. Затым дзяўчына купляе шампанскае, а мужчына здымае гэта на тэлефон.

Старшыня Кастрычніцкага раённага суда Стаўрапаля Юрый Макараў прызнаў, што на роліку сапраўды ёсць яго машына. Але даводзіць, што на відэа не ён: «У мяне няма такога жывата! Я не маю ніякага дачынення да мужчыны на роліку».

Пасля ён агучыў дзіўную версію помсты — нібыта ў пачатку 2000-ых ён асудзіў аднаго з паплечнікаў чачэнскага баевіка Шаміля Басаева, а той абяцаў адпомсціць роўна праз 16 гадоў.

Тым не менш Макараў ужо падаў у адстаўку.

1
Павел / Адказаць
21.08.2018 / 13:24
Плохой кокос подсунули судье
9
Тамара / Адказаць
21.08.2018 / 13:29
А жанчына прыгожая!
5
Волат / Адказаць
21.08.2018 / 13:50
Проиглался в карты 100%
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру