Грамадства88

Беларускі школьнік спажывае ў шэсць разоў болей солі за амерыканскага. Гэта хочуць выправіць

Пытаньне аб увядзеньні ў рацыён беларускіх школьнікаў дадатковай шклянкі малака «вывучаюць адпаведныя органы дзяржаўнага кіраваньня». Пра гэта паведаміла 21 жніўня загадчыца аддзелам Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Ала Малахава, піша Радыё Свабода.

«Дасьледаваньні паказваюць, што дзецям у школах не хапае малака. Таму мы лічым неабходным увесьці ў мэню школьных сталовак дадатковую шклянку малака альбо прадукту, які можа разглядацца як ягоны замяняльнік: напрыклад, тварожная паста ці ёгурт», — сказала Малахава.

Соль і цукар — галоўная небясьпека для беларускага вучня

«Найбольшы нэгатыўны ўплыў на здароўе вучняў аказвае залішняе ўжываньне імі солі. Так, норма харчаваньня беларускага школьніка прадугледжвае, што ён павінен зьядаць цягам сутак 6-8 грамаў солі. Адпаведная норма для вучняў Злучаных Штатаў Амэрыкі складае 1,2 грама», — сказаў журналістам начальнік аддзела харчаваньня Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі па харчаваньні Валер Шылаў.

Паводле навукоўца, у сярэднім жыхар Беларусі ўжывае 10,6 грамаў солі на суткі, што ў 2 разы больш, чым рэкамэндуе Усясьветная арганізацыя аховы здароўя.

«Дзеля памяншэньня ўжываньня солі ў школьных сталовых зараз распрацоўваецца новая тэхналёгія прыгатаваньня каўбас», — паведаміла намесьнік дырэктара Інстытуту мяса-малочнай прамысловасьці Натальля Фурык. — З дапамогай навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта мы спадзяемся зьнізіць наяўнасьць солі ў каўбасах на 30%. Думаю, што з новага году мы зможам наладзіць выпуск такіх каўбас».

Разам з тым утрыманьне цукру ў харчаваньні школьнікаў плянуюць зьнізіць на 30-35%.

Швэдзкі стол у школах

«Для таго, каб кардынальным чынам вырашыць праблемы харчаваньня вучняў у школьных сталоўках, найлепшым выглядае ўвядзеньне ў школах швэдзкага стала», — лічыць Валер Шылаў.

Паводле яго, экспэрымэнты ў некалькіх школах паказалі, што адкідаў пры такім харчаваньні практычна няма, бо вучні самі выбіраюць тое, што ім падабаецца.

«І наогул харчаваньне па выбары найбольш адпавядае цяперашняму часу і магло б добра паўплываць на здароўе дзяцей. А яно, на жаль, выклікае трывогу».

Валер Шылаў адзначыў, што за апошнія 10 год захворваньні дзяцей у школах Менску павялічыліся на траціну, і ў гэтым сваю вялікую нэгатыўную ролю адыгрывае няправільнае харчаваньне.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць