21.08.2018 / 16:02

На «Гран-пры Мінска» польскі веласіпедыст аддаў перамогу беларусу. Што гэта было? 10

Веласіпедны «Гран-пры Мінска», які прайшоў у нядзелю, атрымаў агалоску ў сусветных СМІ праз дзіўны фініш, піша TUT.BY.

Паляк Марэк Руткевіч («Вібатэк»), які лідзіраваў з вялікай перавагай, за кіламетр да канца гонкі рэзка запаволіўся, пачаў азірацца, а потым і зусім перастаў педаліраваць, дачакаўшыся беларуса Мікалая Шумава («Мінск»). Пасля гэтага Руткевіч дадаў хуткасць і, не здаючы змену, давёз Шумава да фінішу, не стаўшы пры гэтым змагацца за перамогу.

На канале велаклуба «Мінск» у YouTube ішла жывая відэатрансляцыя гонкі, таму сведкамі падзей сталі журналісты ў многіх краінах свету. Аб дзіўным фінішы напісалі вядучыя веласіпедныя сайты Італіі (Cicloweb) і Расіі (Gruppetto), самы папулярны партал веласіпеднай статыстыкі (ProCyclingStats). А вядомы нямецкі рэсурс Radsport-News зрабіў здагадку пра подкуп Руткевіча.

На партале Rowery.org выйшаў матэрыял аб гонцы з каментарамі польскага гоншчыка. Ён абверг меркаванні аб подкупе, але прызнаўся, што аддаў перамогу Мікалаю Шумаву.

«У мінулыя выходныя мы мусілі стартаваць у Польшчы на гонцы Міністэрства абароны, але яе адмянілі. Такім чынам, за тыдзень да важных стартаў мы засталіся без спаборніцтваў. Тады гоншчык «Мінска» Браніслаў Самойлаў прапанаваў нам стартаваць у беларускай сталіцы. Мы вырашылі аддзячыць мінчанам. У першы дзень выйграў Мацей Патэрскі, а Самойлаў фінішаваў другім, у нядзелю ж вырашылі зрабіць наадварот. Я скінуў хуткасць, калі ўбачыў, што з адрыву атакаваў Мікалай Шумаў, але гэта не было подкупам — проста дапамаглі гаспадарам», — сказаў Руткевіч.

Адзначаецца, што гэта не першы падобны выпадак у гісторыі веласпорту, але пры гэтым гоншчыкам быў парушаны рэгламент Міжнароднай федэрацыі веласпорту, які абавязвае дыскваліфікаваць спартсмена і аштрафаваць яго на 200 швейцарскіх франкаў за адмову ад спартыўнай барацьбы.

2
Пацыфіст / Адказаць
21.08.2018 / 16:42
Ну і Бог з ім, са штрафам! Вось такі ўчынак і паказвае ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ спартсмена, для якога перамога - не галоўнае!
1
Sapraudny Bielarus / Адказаць
21.08.2018 / 16:43
Красивый поступок.А вот Динамо Минск по веленью и хотенью русских бояр из газпрома позорно слило матч Зениту.
2
Мужычок / Адказаць
21.08.2018 / 16:45
Дай Бог вялiкiх перамог, гэтаму роварысту
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру