21.08.2018 / 16:19

У Мінску на адкрыцці крамы ў натоўп людзей кідалі марозіва ВІДЭА 49

У інтэрнэце з'явілася відэа з кадрамі, як у Мінску на адкрыцці крамы людзям кідаюць марозіва з уваходу, а тыя яго ловяць.

Усё адбылося 20 жніўня на Каржанеўскага, 4а, на адкрыцці крамы «Трыа». На відэа бачна, як з уваходу натоўпу кідаюць марозіва. Некаторыя яго ловяць, некаторыя — не.

Маркетолаг крамы «Трыа» распавядае, што адкрыццё планавалі правесці як звычайна — з дэгустацыяй прадукцыі ўласнай вытворчасці. Кампанія праводзіць такія акцыі пры адкрыцці гандлёвых кропак рэгулярна. Але такі ажыятаж, як на Каржанеўскага, здарыўся ўпершыню.

— Па тэхнічных прычынах у нас адкрыццё было трохі не ў час. Планавалі ў 16.00, а па факце адкрылі дзверы дзесьці ў 17.15. Людзі былі нейкімі азлобленымі. Мы хацелі вынесці марозіва на стол для дэгустацыі, як мы звычайна робім, але нам нават не далі гэтага зрабіць, мы не паспелі. Людзі пачалі хапаць марозіва з рук, скрынкі упалі, нехта крычаў: «Дайце нам, тут дзеці!». [Першыя] наведвальнікі пачалі кідаць гэта марозіва апошнім і ўсе пачалі крычаць: «Дайце нам!».

Маркетолаг кажа, што работнікі крамы самі не чакалі, што выйдзе такая сітуацыя і людзі прыйдуць на адкрыццё з негатывам.

— Мы гэтага не планавалі і не хацелі. У нас стаяла тры дэгустацыйныя сталы. Мы частавалі напоямі, чыпсамі, усё было нармальна, а марозіва нават не паспелі вынесці. Там быў такі натоўп, што нам давялося ахову выклікаць.

Работнік «Трыа» кажа, што ў наступны раз яны не стануць ўказваць час, каб падобных сітуацый і негатыву пазбегнуць.

0
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
21.08.2018 / 16:24
Дичь . До блинов на лопате - совсем недалеко .
0
Э / Адказаць
21.08.2018 / 16:27
Тыповы лехтарат:дайця,дайця.
2
Anti social social club. / Адказаць
21.08.2018 / 16:34
«Дайце нам!» Вспоминаются слова покойного Александра Кулинковича: "грамадзяне маей краіны, п%&@, браты палыні"
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру