21.08.2018 / 18:16

Маладзечанец скраў два ровары за адну ноч 1

Раніцай 19 жніўня міліцыя затрымала 25-гадовага маладзечанца, які ноччу скраў два ровары з дамоў на вуліцы Драздовіча.

Мужчыну затрымалі раніцай у кватэры, дзе ён жыў.

Ён ужо быў раней судзімы за маёмасныя злачынствы, вызваліўся з турмы 6 чэрвеня.

Цяпер следчыя праводзяць праверку. Фігурант можа мець дачыненне да іншых падобных крадзяжоў.

0
Джанни Родари / Адказаць
21.08.2018 / 18:48
Прямо велосипедный спас какой-то! Денёк выдался урожайным на велопреступления.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру