12.09.2018 / 09:18

Дети хотят быть белорусами, а взрослые им не дают: новая сказка про букву Ў 8

Казку «Як літара Ў Ярылу-Сонца ў вырай выпраўляла» пакажуць 22 верасня, у суботу, а 16:00 у Маладзёжным тэатры эстрады (вул.Маскоўская, 18а).

Пра што ж новая казка? Пра тое, што здарылася з літарай Ў і яе сябрамі ўлетку і ўвосень.

Пасля таго, як злы чараўнік Зюзя быў пераможаны і надышла Вясна, а потым і Лета. Ярыла-Сонца саграваў зямлю, прырода і людзі цешыліся.

Але перасталі людзі Ярылу паважаць, сталі казаць, што непатрэбен Ярыла, ды і наогул духі беларускай зямлі, ды і сама Беларусь з яе культурай, мовай і старадаўнімі звычаямі, а сонца і так свяціць будзе.

Спрабавала Літара «Ў» утрымаць людзей, але яны не слухалі. Больш за тое — сказалі, што літары такой не ведаюць і ведаць не хочуць. Толькі беларускія дзеці ўсё зразумелі — але што ж яны, малыя, могуць зрабіць?..

Разумная Літара «Ў» вырашыла Ярылу ратаваць…

Гэта трэці спектакль серыі. Паказы дзвюх папярэдніх казак пра прыгоды літары Ў і яе сяброў — «Як літара Ў уратавала Каляды» і «Як літара Ў вясну гукала» з поспехам прайшлі ў Мінску, а таксама ў Ашмянах, Гальшанах, Астраўцы.

«Нечакана мы зразумелі, што такога праекту папросту няма на рынку» — кажа аўтар праекта, музыка і прадусар Раман Арлоў, які піша да цыкла казак музыку, тэксты і лібрэта.

Рэжысёрам ды выканаўцай галоўнай ролі выступае Кацярына Поцюс. У фае гледачы пабачаць аутэнтычныя народныя песні і танцы ад школы традыцыйнага мастацтва Вікторыі Міхна.

Казку «Як літара Ў Ярылу-Сонца ў вырай выпраўляла» пакажуць 22 верасня, (субота) у Маладзёжным тэатры эстрады (вул.Маскоўская, 18а). Пачатак а 16:00.

Падчас спектаклю ўсе дзеці атрымаюць салодкі пачастунак ад сталага партнёра праекта — кампаніі «Айс Кінг».

Квіткі ўжо з'явіліся ў продажы.

0
Чытач / Ответить
21.08.2018 / 21:14
Але перасталі людзі Ярылу паважаць, сталі казаць, што непатрэбен Ярыла
Хто? Алесь Мікус?
http://svajksta.by/archives/15155
0
хамса / Ответить
21.08.2018 / 21:17
>Толькі беларускія дзеці ўсё зразумелі
бо яна зручная для маленькіх) наш малы расейскамоўны.. але гадкі ў 3-4 'гавалыЎ' і 'улыбаЎся'.. вадзілі да лагапеда.. не з гэтай 'праблемай' канечне - гэта не лічыла праблемай.. нааварот цешылася - о, думаю, як па-нашаму гучыць) лагапед качала галавой - вой, ён жа ў вас 'л' не выгаворвае на канцы.. а я думала: няма ў нас беларускіх (белмоўных) лагапедаў
пляменнічак са Штатаў прыехаў на лета.. ён канечне пра беларускую мову зусім не чуў.. яму 3 гадкі.. дык гаворыць роўна, ян наш тады - 'Ў' на канцы.. сапраўды дзіцячая літара)
0
хамса / Ответить
21.08.2018 / 21:38
шчэ трохі пра дзіцячае і нашу мову..
пляменніца са Штатаў (ёй 6) заходзіць да мяне, глядзіць на палічкі і кажа:
- а что тут у вас? книжки? книжки я люблю.
перабіраю, каб нешта ёй даць, і кажу ёй:
- а ну тут для детей постарше… "Крынічка"… и по-белорусски. знаешь, что есть такой белорусский язык?
- это русский! [бачыце, спадарства, чарговае вам сведчанне пра важнасць правільнай назвы для краіны]
- нет - это другой. вот смотри - по-русски "здравствуйте", а по-белорусски "прывітанне".
- а я знаю - "прывітанне" - это в Калыханке. это такой совсем калыханочный язык.
села на падаконнік і ўспамінае.. праз паўзы выдае:
- сябры… дабранач… вось так… прывітанне, сябры.
- ты знаешь, что это значит?
- нет.
..
на наступны дзень нечакана сярод размовы зусім пра іншае прамаўляе:
- а! куферачяк.
- что? - не адразу разумею.
- куферачяк.
- а! куфэрачак? ты еще одно слово вспомнила? - паміж справай падвучыла яе, як прамаўляць 'ч' па-беларуску
- да.
..
але бачыце, якая важная наша Калыханка.. такая маленькая і такая важная
Показать все комментарии/ 8 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера