21.08.2018 / 22:15

Кіраўнік расійскага МЗС: Мы ніколі не ўтойвалі, што падтрымліваем кантакты з талібамі 19

Расія падтрымлівае кантакты з талібамі і ніколі гэтага не ўтойвала, распавёў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў Сочы.

Сяргей Лаўроў. Фота: Flickr.

«Мы ніколі не ўтойвалі, што падтрымліваем кантакты з талібамі, гэта частка афганскага грамадства», — сказаў Лаўроў, адзначыўшы, што гэта неабходна для падахвочвання талібаў «адмовіцца ад узброенай барацьбы і пачаць агульнанацыянальны дыялог з урадам». Акрамя таго, такім чынам Масква забяспечвае бяспеку расіянам, якія знаходзяцца ў Афганістане.

У ноч на 21 жніўня газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы паведаміла, што прадстаўнікі забароненага ў Расіі руху «Талібан» атрымалі запрашэнне прыняць удзел у перамовах па будучыні Афганістана. Сустрэча мае адбыцца ў Маскве 4 верасня.

4
Centurion / Адказаць
21.08.2018 / 22:26
Палітыка што ў талібаў, што ў Расеі аналягічная - агрэсыя супраць усяго цывілізаванага сьвету.
2
беларус / Адказаць
21.08.2018 / 23:00
Начинается...
тогда ИГИЛ - часть сирийского общества?

2
bane / Адказаць
21.08.2018 / 23:04
Алах -Ахбар !

Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру