Расійская ракета з ядзернай устаноўкай знаходзіцца ў Баранцавым моры пасля няўдалага выпрабавання ў мінулым годзе, Масква збіраецца правесці аперацыю па яе пошуку, паведамляе CNBC.

Выпрабаванні ракеты праводзіліся ў лістападзе. Цяпер плануецца аперацыя па пошуку ракеты, у якой будуць удзельнічаць тры судны, адно з якіх мае абсталяванне для працы з радыеактыўнымі матэрыяламі. Па словах крыніц тэлеканала, дакладных тэрмінаў правядзення аперацыі яшчэ няма.

Паводле тэлеканала, на ракетах, якія ўпалі, не спрацавала ядзерная устаноўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0