Беларуска Аляксандра Сасновіч не выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Нью-Хейвене з прызавым фондам 799 000 даляраў, піша Tut.by

У 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч (№ 37 WTA) у трох сэтах прайграла 6-й ракетцы свету францужанцы Каралін Гарсія — 7:6 (7:2), 2:6, 4:6. Матч працягваўся 2 гадзіны 59 хвілін.

У асноўную сетку Сасновіч прабівалася праз кваліфікацыю. 

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка, якая ўпершыню ў кар'еры ўварвалася ў топ-25 сусветнага рэйтынгу, у паядынку за выхад у чвэрцьфінал пазмагаецца з прадстаўніцай Аўстраліі Дар'яй Гаўрылавай (№ 24 WTA), якая год таму стала пераможцай гэтага турніру ў Нью-Хейвене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0