22.08.2018 / 07:56

Забіваў кракадзілаў і дзікоў голымі рукамі: у Аўстраліі памёр пустэльнік Міхаіл Фаменка, які пражыў у лесе 60 гадоў 18

У Аўстраліі ва ўзросце 88 гадоў памёр Міхаіл Фаменка па мянушцы Тарзан, які 60 гадоў жыў пустэльнікам у Паўночным Квінслендзе. Пра гэта піша Daily Mail са спасылкай на мясцовае выданне Cairns Post.

Меркавана Фаменка нарадзіўся ў Грузіі ў сям'і грузінскай княгіні Лізаветы Мачабелі і спартоўца Даніэля Фаменкі, але афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма. У 1930-я гады, неўзабаве пасля яго нараджэння, сям'я збегла ў Японію, а ў 1941 годзе, пасля пачатку Японска-кітайскай вайны, у аўстралійскі Сіднэй.

У пачатку 1950-х Фаменка збег з дому ў Нортбрыджы на захадзе краіны ў Паўночны Квінсленд, па словах яго сястры, натхніўшыся паэмай Гамера «Адысея».

Фаменка «пазбягаў сучаснага грамадства больш за 60 гадоў, выжываў у дзікай прыродзе і забіваў кракадзілаў і дзікоў голымі рукамі», піша Daily Mail. Мясцовыя жыхары часта бачылі яго на ўзбочынах трас з голым торсам.

У 1959 годзе паведамлялася, што Тарзана знайшлі ў джунглях зняможаным. У 1964 годзе яго арыштавалі за бадзяжніцтва і непрыстойныя паводзіны, бо насіў толькі насцегнавую павязку. Па дадзеных Sydney Morning Herald, ён быў прызнаны ненармальным і праходзіў электрашокавую тэрапію ў псіхіятрычных бальніцах.

Фаменка памёр у шпіталі горада Бабінда ў штаце Квінсленд, дзе правёў апошнія месяцы жыцця. Лекары дазвалялі яму наведваць найбліжэйшыя паркі, пісала Cairns Post.

«Міхаіл Фаменка быў тым, каго запомняць за нязгаслую любоў да аўстралійскіх джунгляў і неверагодную адвагу ў дасягненні мары», — сказала Cairns Post яго сястра Інэса.

3
Анатоль / Адказаць
22.08.2018 / 09:39
знайшлі ў джунглях згаладнелы
любоў да аўстралійскіх джунглях

кто все это пишет?
21
Ortodoxia / Адказаць
22.08.2018 / 09:45
Хворы, а ўсе захапляюцца
0
З берагоу Ауты / Адказаць
22.08.2018 / 09:52
I там псiхiятары арудуюць , у дзiкай прыродзе, пражыу бы яшчэ, шмат шчаслiвых год .
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру