Да Дня горада на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Адоеўскага з'явіцца скульптурная кампазіцыя паводле матываў твораў Пушкіна. Хто з'яўляецца яе аўтарам, за чый кошт яна ставіцца і як будзе выглядаць — у матэрыяле Tut.by.

Аўтарамі ідэі ўстаноўкі памятнага знака з'яўляюцца спявак і бізнесмен Сяргей Наско і скульптар Алег Дземідовіч.

Яны прыйшлі з гэтай прапановай да кіраўніка Фрунзенскага раёна Арцёма Цурана, які яго падтрымаў. Матэрыял закупілі на грошы спонсараў, а скульптуру зрабілі на прадпрыемстве Сяргея Наско. Да 6 верасня кампазіцыю павінны паставіць, а пакуль глядзіце, як выглядае яе паменшаная копія з пластыліну.

Кампазіцыя будзе ўяўляць сабой барэльеф з ліццёвага мармуру, пафарбаванага пад бронзу, на якім паказаныя героі ўрыўка «У Лукамор'я дуб зялёны». Вышынёй барэльеф будзе 1,6 метра, шырынёй — 1,4. Ён будзе накладзены на распілаваны камень.

Сяргей Наско кажа, што на вытворчасці скульптуры ён нічога не зарабляе, а проста хоча зрабіць падарунак раёну, у якім жыве.

- Крыўдна, што на праспекце Пушкіна няма нічога, звязанага з Пушкіным. Да таго ж цяпер шмат дзяцей, якія не ведаюць, што такое хатка на курыных ножках. Хацелася б, каб бацькі змаглі падысці сюды і расказаць пра гэта дзецям. Каб патлумачылі: Аляксандра Сяргеевіча можна і пачытаць.

Пасля ўстаноўкі скульптуру перададуць на баланс раённаму «Зелянбуду», які уладкуе прылеглую да яе пляцоўку. Тут будуць новыя дарожкі, лаўкі і урны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0