Тбілісоба-2016. Фота Мікіты Недаверкава 

Тбілісоба-2016. Фота Мікіты Недаверкава 

Сёлета беларусы змогуць за адзін дзень пагрузіцца ў Грузію на ўсе 100: яе культуру, традыцыі, гісторыю, музыку і, вядома ж, разнастайную кухню, якую ўпершыню будуць гатаваць у Верхнім горадзе нават ноччу.

Усяго за чатыры гады колькасць кафэ і рэстаранаў грузінскай кухні ў Мінску павялічылася амаль у пяць разоў, цяпер у сталіцы працуе больш за 20 устаноў з традыцыйнымі стравамі або папулярным у Грузіі фаст-фудам. 1 верасня з 12:00 да 24:00 практычна ўсе гэтыя кафэ адкрыюць свае пункты ў Верхнім горадзе, каб прапанаваць беларусам яшчэ больш «смачных» эмоцый — падчас новай «Тбілісобы».

«Спецыяльна да 100-годдзя незалежнасці Грузіі мы падрыхтавалі спіс са 100 спраў на фестывалі, якія дапамогуць больш дазнацца пра гісторыю і культуру радзімы «Баржомі» і натхняць на новыя адкрыцці і смелыя ўчынкі, — распавядае Дзяніс Крупец, дырэктар IDS Borjomi Belarus і арганізатар фэсту «Тбілісоба ». — Пачаць мы, вядома, прапануем з асалоды ад грузінскай ежы.

У меню на фудкорце больш за 30 страў нацыянальнай кухні, але ў спіс спраў, абавязковых на фестывалі, «Баржомі» ўключыў дэгустацыю пяці самых вядомых: лёгкая закуска пхалі, суп-харчо, хінкалі, дэсерт чурчхела з арэхаў і соку вінаграда і мінеральная вада «Баржомі», якую будуць прадаваць ва ўсіх рэстаранах па фіксаванай цане 1,5 рубля за бутэлечку 0,33 л».

Для таго, каб ва ўсіх наведвальнікаў была магчымасць атрымліваць яшчэ больш задавальнення ад ежы, арганізатары прадоўжылі час працы ўсяго фудкорта і нават адкрылі начны «гастрапанадворак» з кухняй усіх 12 рэгіёнаў Грузіі. Гатаваць самыя вядомыя стравы Аджарыі, Кахеціі, Імерэціі ноччу будуць шэф-кухары 9 беларускіх рэстаранаў.

Атрымліваць асалоду ад хачапуры па-аджарску або харчо па-менгрэльску прапануюць у атмасферы ціхай грузінскай вулачкі, дзе гучыць традыцыйная музыка ў джаз-апрацоўцы, а з надыходам змяркання запальваюцца тры сотні лямпачак. Распрацоўкай рэгіянальнага меню займаліся шэф-кухары ўстаноў «Сябры», «Вестфалія», Malt & Hops, «Імбір», Prokopiev Catering і г.д.

Панадворак «схаваўся» наўпрост у цэнтры Верхняга горада, яго можна знайсці, калі спускацца па вуліцы Герцэна і скіраваць у завулак паміж дамамі 4 і 6, або па ўказальніках «Гастрапанадворак «Баржомі» на тэрыторыі Верхняга горада.

Летась Грузію афіцыйна назвалі радзімай вінаробства, а традыцыйны спосаб вытрымкі віна ў гліняных збанах трапіў у спіс культурнай спадчыны, складзены ЮНЕСКА. Келіх белага або чырвонага сухога віна з Кахеціі абыдзецца ў сярэднім у 6 рублёў, за 10 рублёў можна ўзяць ужо 150 мл «Кіндзмараулі» або «Хванчкара».

Усе госці змогуць сказаць «дзякуй» упадабанай установе, прымацаваўшы на яе фудбоксе спецыяльны стыкер-сэрцайка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?