У Бярозаўскім раёне гарэў птушнік, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

Пажар адбыўся 21 жніўня а 9 гадзіны раніцы ў в.Ольшава. Загарэўся блокавы будынак птушніка памерам 12х60 м, якое належыць мясцоваму ААТ. У тушэнні пажару ўдзельнічалі прадстаўнікі 4 падраздзяленняў МНС. У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах на плошчы 600 кв.м, загінулі 820 качанят.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0