Калонкі з фасадаў будынкаў па вуліцах Камсамольская і Рэвалюцыйная дэмантуюць. Такое даручэнне адказным службам даў сёння старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падчас выязнога прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада, паведамляе БЕЛТА.

На прыём да старшыні гарадскога выканаўчага камітэта звярнуліся жыхары дамоў у квартале. Па іх словах, з пераўтварэннем вуліц у пешаходную зону па вечарах тут стала занадта шумна. Музыка ў кафэ і рэстаранах не сціхае да другой гадзіны ночы, сталі збірацца кампаніі п'яных маладых людзей.

Андрэй Шорац даручыў правесці сустрэчу з суб'ектамі гаспадарання па гэтым пытанні і агаварыць рэжым работы аб'ектаў, каб забяспечыць камфортныя ўмовы для пражываючых у гэтым раёне і ахову правапарадку.

«Я лічыў, што мы прадугледзелі ўсе магчымыя варыянты, каб не пагоршыць умовы пражывання. Але, як відаць, ёсць яшчэ пытанні - і калонкі, і праца музыкаў пасля 23.00, і нежаданне некаторых наведвальнікаў выконваць правілы паводзін. Думаю, навядзем парадак, каб усім было камфортна», — адзначыў Андрэй Шорац

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0