Фота Ірыны Арахоўскай
Еўра даражэе пятыя таргі запар. Сёння, 22 жніўня, яго курс вырас на 0,0136 да 2,3689 беларускага рубля.
Еўрапейская валюта расце ад 16 жніўня, стартаваўшы з адзнакі 2,3283
Наогул найвышэйшы курс еўра ў гэтым годзе быў на таргах 11 красавіка — 2,5580 беларускага рубля.
Даляр вырас сёння на 0,0009 да 2,0426 беларускага. Расійскі рубель апусціўся на 0,0175 да 3,0205.