22.08.2018 / 14:14

Кіраўнік МЗС Літвы: Молатаў усё яшчэ чакае свайго Рыбентропа 48

flickr.com

На міжнароднай канферэнцыі ў Вільні міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус звярнуў увагу на гадавіну акупацыі Прагі і вайны супраць Грузіі — па яго словах, «тыя ж самыя інструкцыі», а таксама «тыя ж самыя танкі, тыя ж самыя метады задушвання свабоднай волі» выкарыстоўваюцца і ў Крыме, і на ўсходняй Украіне, піша Delfi.lt

«Сумна, што нашы суседзі атрымліваюць асалоду ад беспакаранасці, адсутнасці ўстойлівасці, працягваючы палітыку, якая, як я ўжо нагадаў, працягвалася 50 гадоў, выкарыстоўваючы тыя ж самыя інструкцыі. Цяпер, калі мы адзначаем гадавіну іншых падзей, высылак, абумоўленых пактам Рыбентропа-Молатава 1939 года, важна сказаць зноў тое, што я часам кажу: Молатаў ўсё яшчэ жывы і чакае свайго Рыбентропа», - сказаў міністр.

23 жніўня 1939 года Нямеччына і СССР таемна дамовіліся аб падзеле Усходняй Еўропы. Гэты падзел атрымаў сваю назву па імёнах тагачасных міністраў замежных спраў Германіі і СССР Іахіма фон Рыбентропа і Вячаслава Молатава.

Л. Лінкявічус таксама сказаў, што Захаду трэба пастаянна нагадваць сабе пра недахоп лідарства пры рэагаванні на выклікі, а не проста «рэфлексаваць з нагоды парадку дня, навязанай кімсьці іншым».

59
Кандрат / Адказаць
22.08.2018 / 14:42
Нашым суседзям летувicaм дастала незайздростна доля - гаукаць у бок Расii. Гаспадар кажа фас, яны I панеслicя адпрацоуваць грошы. Здаецца свабода I незалежнасць гэта нешта другое, па усялякаму можа быць, але не на ланцугу.
16
Охтас / Адказаць
22.08.2018 / 14:44
На проходящей в Вильнюсе международной конференции министр иностранных дел Литвы Линас Линкявичюс обратил внимание на годовщину оккупации Праги...

Пусть попутно расскажет и о "литовском" "Крымнаше", от чего у беларусов болит сердце: По "Договору о передаче Летувской Республике города Вильно и Виленской области и о взаимопомощи" между Советским Союзом и Летувой от 10 октября 1939 года часть Виленского края с городом Вильно была передана Летуве. Эта часть составляла территорию в 6909 км² с 490 тыс. жителей.
25
Пціч / Адказаць
22.08.2018 / 15:17
Літовец усё дакладна сказаў. І нефіг гаўкаць на яго, калі ня можам у сваёй хаце парадак навесці. У Нашай Ніве каментары па расейску пішуць, цьфу!
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру