22.08.2018 / 15:04

Лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года, пройдуць у Мінску 1 верасня

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года, плануецца правесці ў сталічных установах адукацыі 1 верасня.

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 22 жніўня начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец, пішуць Мінск-навіны.

- Міністэрствам адукацыі Беларусі рэкамендавана правесці ўрачыстыя лінейкі на выбар мясцовых органаў улады: 31 жніўня альбо 1 верасня. Мінск пайшоў па шляху шырокага абмеркавання даты правядзення гэтых мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку навучальнага года, з педагогамі, прадстаўнікамі адміністрацый раёнаў, бацькамі. У нас вельмі шмат першакласнікаў, і вельмі важна, каб у гэты дзень бацькі маглі быць побач з дзецьмі, - сказала А. Рысявец.

У панядзелак, 3 верасня, у школах і гімназіях сталіцы ў рамках Года малой радзімы правядуць тэматычныя ўрокі па адзінай тэме «Мне выпала шчасце тут нарадзiцца». 

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру