22.08.2018 / 15:10

Пяскоў растлумачыў словы Лукашэнкі пра варварства Расіі 9

Нягледзячы на рэзкія заявы Аляксандра Лукашэнкі, што прагучалі ў адрас Расіі, Мінск застаецца саюзнікам Масквы, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. У той жа час прадстаўнік прэзідэнта Расіі прызнаў, што ў адносінах краін ёсць «шурпатасці».

«Давайце не забываць, што ў нас саюзная дзяржава», - нагадаў Пяскоў, адказваючы на просьбу пракаментаваць словы Лукашэнкі пра «варварства Расіі».

Прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што «аб'ём адносін паміж краінамі гэтак вялікі, што не можа ажыццяўляцца без шурпатасцяў». «У тым ліку для ўрэгулявання шурпатасцяў сустракаюцца прэзідэнты», - дадаў Пяскоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ нагадаў, што сустрэча лідараў Расіі і Беларусі пройдзе сёння ў Сочы. Па словах Пяскова, рабочыя перамовы Пуціна і Лукашэнкі пройдуць адразу следам за сустрэчай расійскага лідара з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё, які таксама знаходзіцца ў Сочы. Пасля размовы кіраўнікі Расіі і Беларусі позна ўвечары маюць намер сумесна наведаць нейкае спартовае мерапрыемства.

У «варварскіх паводзінах» і несумленнай канкурэнцыі Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Расію 10 жніўня.

«У нас цяпер цяжкі перыяд — расіяне паводзяць сябе па-варварску ў адносінах да нас. Ад нас патрабуюць чагосьці, як быццам мы васалы ў іх», - сказаў беларускі кіраўнік. Гэтую пазіцыю ён патлумачыў тым, што Расія, на яго думку, настойвае на выкананні Беларуссю ўсіх абавязацельстваў у рамках ЕАЭС, пры гэтым самі расейцы «выконваць свае абавязацельствы не хочуць». Лукашэнка дадаў, што гэтая тэма стане адной з асноўных падчас яго маючай адбыцца сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

2
LMI / Адказаць
22.08.2018 / 15:18
А ен ужо талмачом у абодвух працуе ?
4
Бенедзікт / Адказаць
22.08.2018 / 15:18
"Саюзная дзяржава" - гэта фэйк, антыканстытуцыйнае ўтварэньне, яе ўзгадваньня ныма нават у Канстытуцыі. але імпэрцам вельмі хочацца неяк абгрунтваць свае прэтэнзіі на тое, каб лесці ў справы Беларусі.

Ну а тое, што крамлёвец тлумачыць словы Лукашэнкі - сьведчыць, кім на самой справе ёсьць Лукашэнка для Крамля.
0
Мiця Выкручанскi / Адказаць
22.08.2018 / 15:40
...прессекретари президентов где встречаются ?...Песков ещё тот ходок !
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру