У трэцім па велічыні эканамічным цэнтры Мексікі, паўтарамільённай сталіцы штата Халіска Гвадалахары, мясцовы савет зняў забарону на сэкс на вуліцы і ў публічных установах.
Цяпер паліцыя не зможа штрафаваць і затрымліваць эксгібіцыяністаў і людзей, якія займаюцца сэксам на публіцы, у аўтамабілях ці іншых месцах, дзе яны могуць апынуцца на вачах у старонніх.
Адзіным абмежаваннем цялесных уцех могуць выступіць скаргі мясцовых жыхароў. Але і тады сэксаголікам проста прапануюць перайсці ў іншае месца.
Матывуючы такое рашэнне, улады горада паведамілі, што зняцце забароны дазволіць мясцовым беднякам займацца сэксам, не марнуючы грошы на бардэлі і гасцініцы. А ў паліцыі з'явіцца больш часу на расследаванне сур'ёзных злачынстваў.
Чыноўнікі разлічваюць і на прыток новых турыстаў, прыцягнутых незвычайным відовішчам.
Праціўнікі закона заявілі, што зняцце забароны акажацца на руку гвалтаўнікам і педафілам, а сам сэкс на публіцы яны лічаць амаральным.