22.08.2018 / 17:14

Валідатары ў метро перавялі на рускую мову. Як надоўга? 15

З учарашняга вечара мінчукі занепакоеныя: падносіш картку да валідатара ў метро, а ён табе выдае надпіс «Оплачено».

Як так? Чаму па-руску? Да гэтага ж валідатары «размаўлялі» па-беларуску? 

Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб супакоіў неабыякавых пасажыраў:

«Кампанія-распрацоўшчык праграмнага забеспячэння напярэдадні Еўрапейскіх гульняў тэстуе новую версію праграмнага забеспячэння. І кампанія зараз правярае рускую і англійскую мовы». 

Як паабяцалі ў кампаніі, заўтра ўсё вернецца да звыклага рэжыму, і валідатары зноў стануць «адказваць» на аплату па-беларуску. 

Наталля Тур, фота minsknews.by

3
Renessaince / Адказаць
22.08.2018 / 17:17
Во, а я думаю: што ж такое зьмянілася, а не магу зразумець, што.
44
AQUARIUS / Адказаць
22.08.2018 / 17:43
Это действительно "ОЧЕНЬ СЕРЬЁЗНАЯ" проблема)))
1
Чытач / Адказаць
22.08.2018 / 18:09
Двойчы пачынаўшы праход адразу ж спыняўся каб паглядзець што не так, што за надпіс..
"Оплачено"..
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру