Расія не згодная з тэрмінам «акупацыя» ў дачыненні да часу, калі краіны Балтыі знаходзіліся ў складзе СССР, і не лічыць патрэбным весці гаворку аб выплаце кампенсацый. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе карэспандэнт РБК.

«Мы не згодныя, што можа ісці гаворка пра нейкія кампенсацыі», — сказаў Пяскоў. Ён таксама заклікаў не забываць пра ўклад, які падчас СССР унеслі ў развіццё краін Балтыі. У прыватнасці, у інфраструктуру, эканоміку і сацыяльную сферу.

Раней кіраўнікі міністэрстваў юстыцыі Эстоніі і Латвіі заявілі пра намер дамагчыся ад Расіі кампенсацыі ўрону за савецкую акупацыю. Бакі прадставілі адзін аднаму план магчымых дзеянняў, у тым ліку на ўзроўні ААН.

У 2016 годзе спецыяльна створаная камісія ацаніла страту, нанесеную эканоміцы Латвіі падчас акупацыі СССР, у €185 мільярдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?