Права ўдзелу ў мясцовых выбарах ёсць толькі ў тых грамадзян Украіны, якія пастаянна пражываюць на адпаведнай тэрыторыі і маюць рэгістрацыю пастаяннага месца жыхарства на тэрыторыі адпаведнай вёскі, пасёлка, горада, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Украіны, разгледзеўшы ў касацыйным парадку грамадзянскую справу.

«Адрас выбаршчыка вызначаецца па зарэгістраваным месцы жыхарства і адрасе жылля выбаршчыка ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб свабодзе перамяшчэння і вольным выбары месца пражывання ва Украіне»», — паведамілі ў судзе.

Пры гэтым адзначылі, што месца прапіскі не можа быць часовым.

Часовая рэгістрацыя, якую выдаюць перасяленцам з Данбаса, не можа служыць падставай для права ўдзелу ў мясцовых выбарах на гэтай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?