22.08.2018 / 17:33

МАК быў вельмі блізкім да таго, каб цалкам адмяніць зімовую Алімпіяду ў Карэі 1

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах паведаміў, што арганізацыя была вельмі блізкая да рашэння аб адмене зімовай Алімпіяды-2018 у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане.

Перад Гульнямі шэраг краін выказалі занепакоенасць суседствам Пхёнчхана з Паўночнай Карэяй, у якой, у сваю чаргу, былі сур'ёзныя рознагалоссі з ЗША.

«Для таго, каб Гульні адмянілі, не абавязкова павінны былі пачацца ваенныя дзеянні. Для гэтага хапіла б толькі заявы ад адной з краін, што яна адмаўляецца ад удзелу ў Алімпіядзе з-за таго, што яе спартсменам не будзе забяспечана неабходная бяспека.

І вось як раз па гэтым пытанні мы вялі перамовы, якія зусім не былі простымі, калі казаць дыпламатычна. Наколькі мы былі блізкімі да рашэння аб адмене Гульняў? Вельмі блізкімі», — распавёў Бах.

0
Цынік / Адказаць
22.08.2018 / 20:13
Трэба перанесці яе ў Расею. Яна ж пачынае ваенныя дзеянні на наступны дзень пасля завяршэння Алімпіяды...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру