22.08.2018 / 19:27

У Ветцы 43-гадовы мужчына вырошчваў у лазні каноплі 4

У Ветцы 43-гадовага мужчыну западозрылі ў продажы канопляў і прыйшлі да яго з ператрусам.

Дома ў мужчыны нічога не знайшлі, затое ў лазні міліцыянераў чакаў сюрпрыз — тут яны знайшлі памяшканне, прызначанае для вырошчвання марыхуаны, адкуль канфіскавалі тры пакеты з насеннем канопляў, скрутак з расліннай масай зялёнага колеру, асвятляльныя лямпы, вазоны і ёмістасці з металу з уцяпляльнікам.

Цяпер за сваё «хобі» мужчына можа атрымаць сур'ёзны тэрмін. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 8 гадоў з канфіскацыяй.

2
Алёнка Шоколадка / Адказаць
22.08.2018 / 20:24
А вы всё про легалайз говорите. Хорошо, что сажают за такое.
0
Занепакоены / Адказаць
22.08.2018 / 20:24
Волю Каноплям!!!
0
Зiма / Адказаць
22.08.2018 / 22:00
У чым ён вiнны? Ён жа не гандлявау. Мабыць дзеля гаспадаркi вырошчывау. Тараканау атручваць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру