22.08.2018 / 19:58

У індэксе свабоды прэсы Беларусь апынулася паміж Конга і Руандай 6

Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» паставіла Беларусь на 155 месца ў сваім штогадовым «Індэксе свабоды прэсы» па выніках 2018 года. Усяго ў рэйтынгу 180 краін. Суседнія месцы ў рэйтынгу занялі Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Руанда.

Фота: rsf.org.

Летась Беларусь паставілі на 2 радкі вышэй — на 153 месца.

У дакладзе аўтары пішуць, што ў Беларусі за год аднавілася эскалацыя рэпрэсій.

Цікава, што праваабаронцы ў сваім дакладзе згадалі і пра арышт нейкіх «прарасійскіх блогераў». Хутчэй за ўсё, праваабаронцы мелі на ўвазе «справу Рэгнума».

Першыя месцы ў гэтым годзе традыцыйна займаюць скандынаўскія краіны. Расія ў рэйтынгу заняла 148-е месца, Украіна — 101-е, Польшча — 58-е, Літва — 36-е, Латвія — 24-е.

1
Мулла Омар / Адказаць
22.08.2018 / 21:04
Мы не одиноки (сарказм).
0
Лыжка / Адказаць
22.08.2018 / 21:50
Anti-Soviet_warrior_puts_his_army_on_the_road_to_peace.jpg
2
Leona / Адказаць
22.08.2018 / 22:57
Вось ён, момант ісціны: аказваецца, мы не наперадзе планеты ўсёй. Хіба што з адваротнага боку.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру