22.08.2018 / 20:17

У Мсціславе 72-гадовая пенсіянерка скрала мабільны тэлефон

21 жніўня Следчы камітэт распачаў справу супраць 72-гадовай жыхаркі Мсціслава. Ёй пагражае крымінальнае пакаранне за крадзеж.

Паводле аператыўнай інфармацыі абласнога УУС, фігурантка 13 жніўня прыблізна а 22-й гадзіне ў кафэ скрала мабільны тэлефон, які ляжаў без нагляду. Кошт апарата — 105 рублёў. Гаспадыня мабільніка — 23-гадовая мясцовая жыхарка. Тэлефон канфіскавалі.

Крымінальную справу распачалі па частцы 1 артыкула 205 КК. Жанчыне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру