22.08.2018 / 21:31

Лукашэнка: Праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі ёсць, але яны не назапашваюцца 14

Праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі ёсць, але яны не назапашваюцца, а таксама не з'яўляецца новых. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Сочы на перамовах з Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БелТА.

Фота: БелТА.

«Нам сапраўды ёсць аб чым пагаварыць. Але я б не сказаў, што ў нас назапашваюцца праблемы. У нас праблемы ёсць, якія вырашаюцца хутка або доўга не вырашаюцца. Але новыя праблемы, на шчасце, не з'яўляюцца, як я прааналізаваў, за апошні час. Тым не менш гэтыя праблемы без нас ніхто не вырашыць. і некаторыя праблемы і не нашы даводзіцца вырашаць, як у нас часта з вамі бывае. Таму сапраўды ёсць пра што пагаварыць. і я буду рады, калі вы папоўніце мае веды ў плане міжнародных адносін, вашых сустрэч, вашых уражанняў і сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за запрашэнне «прыехаць, трохі адцягнуцца ад жыццёвых прэзідэнцкіх праблем».

0
смех! / Адказаць
22.08.2018 / 21:37
Хоча пра танцы ў Аўстрыі пачуць з заездам да Меркель? А пачынаў сам з таго, што лавіў за рукаў амерыканскага прэзыдэнта. Цяпер таварышу трэба набівацца любой цаной.
1
Беларус / Адказаць
22.08.2018 / 22:10
Что значит не назапашваюцца? Смоленск когда вернут?
Новгород, да тую же Москву? Москва была столица всей Белой Руссии:   http://xn--b1agjajexqjau1m.xn--p1ai/belaja-rus/
0
Transit / Адказаць
22.08.2018 / 22:28
Паспеу адцягнуцца, калi такую лiхаманку пляце.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру