Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства

Арсенал - БАТЭ

21 лютага, 20:55
Зрабіць стаўку:
adnetrotate.com
Фота 14 з 15

Пляменьнік Сяргея Сямён.

22.08.2018 / 21:44

«Поўзай па лесе і шукай ягаду. А тыя жаруць рыбу, і ім воля!» Што будучы забойца з Бабровіч расказваў Змітру Бартосіку восем гадоў назад і што стала прычынай зрыву цяпер 38

8 год таму журналіст «Свабоды» Зьміцер Бартосік пабываў у вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёну. Тых самых Бабровічах, што набылі агульнанацыянальную вядомасьць на мінулым тыдні, пасьля таго як вясковец пачаў страляць па міліцыянтах. Адным з герояў праграмы «Падарожжы з Бартосікам» васьмігадовай даўнасьці аказаўся вясковец Сяргей, супраць якога цяпер Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу за забойства міліцыянта. Аўтар «Свабоды» выправіўся ў глыбіню Палесься ізноў, каб супаставіць пачутае і пабачанае тады з трагедыяй, якая здарылася тут цяпер.

Вёска Бабровічы.

У вёсцы Бабровічы жыхар па імені Сяргей на сваім панадворку страляў па міліцыянтах, якія прыйшлі правяраць законнасьць захоўваньня зброі. Аднаго забіў, другога параніў. Звычайная гісторыя. Для паваеннай Беларусі. Дзе супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі гінулі як ад былых паліцыянтаў, што не пасьпелі ўцячы на Захад, так і ад беларускіх нацыяналістаў, што не прымалі савецкую ўладу. Але каб у нашы спакойныя ды стабільныя часы…

Інтэрвію з будучым забойцам

Вёску Бабровічы, куды я езьдзіў увосень 2010 году, забыць немагчыма. Бо гэта сапраўдны край сьвету. Ад мястэчка Целяханы дарога спачатку ідзе ўздоўж закінутага Агінскага каналу, затым праз густы сасновы лес і сканчаецца тут, у Бабровічах. За вёскай раскінулася абкружанае лесам Бабровіцкае возера. Стоячы на ягоным беразе ды пазіраючы на пясчанае дно ў празрыстай вадзе, менш за ўсё хочацца думаць пра сьмерць.

Заінтрыгаваны, я праслухаў свой стары матэрыял пра Бабровічы. Тады пажылая жанчына скардзілася на жыцьцё.

«Не даюць лавіць рыбакам. То ж рыбакі лавілі, набіралі. А цяперака не дазваляюць. А ў нас работы няма. Хоць рыбакамі былі. Работы ж няма. А каля старых жыве сын ці дачка. Калгас раскідаўся. Людзі паразьяжджаліся. Засяляюцца чужыя. Дачнікі».

Сяргей на фота.

А яе сын Сяргей ніяк ня мог звыкнуцца з думкай, што ў возеры ўжо не паловіш рыбу сеткай. Як раней, за саветамі.

«Не даюць. А лодкі зганяюць туды, дзе людзі не жывуць. На той хутар. Абрываюць ланцугі гвалтам, — казаў мне Сяргей. — Мы жывем на беразе возера — рыбы ня бачым. Ідзі на вудачку сядзі. А што з той вудачкі? Нам не дазваляюць сеткамі лавіць. Нам, мясцовым жыхарам, калі нам сядзець з той вудачкай? Неяк жа мы павінны харчавацца рыбай? Нам трэба сена касіць, гароды, гаспадарка. Калі нам сядзець з гэтай вудачкай? Калгаса ў нас ня стала. Развалілі калгас. Фэрму развалілі, зьнесьлі. Працы ня стала. Ні ў суседняй вёсцы, ні ў нас. Як хочаш, так і жыві. Я цэлае лета хаджу, журавіны зьбіраю. Каб пражыць. Трэба плыць пяць кілямэтраў па возеры ў любое надвор’е, каб сабраць журавіны. На сваёй драўлянай лодцы».

Той Сяргей зарабляў на журавінах мільён рублёў у месяц за сэзон. Што раўнялася пяцістам далярам. Тады ж у мяне адбыўся вясёлы дыялёг з інспэктарамі рыбнагляду, якія вярталіся з возера пасьля службы.

Інспэктар: «Спачатку абілецьцеся — і лавіце, ніякіх пытаньняў ніхто ня ставіць».

Карэспандэнт: «А раней можна было сеткамі лавіць…»

Інспэктар: «Дык можна і зараз, пакуль мы тут. Паможам вам дастаць. І дастаць, і палічыць».

Карэспандэнт: «Толькі за саветамі штраф быў 20 рублёў, а зараз — мільёнаў дзесяць».

Інспэктар: «Гэта гледзячы колькі наловіце. Трэба заўжды многа лавіць».

Карэспандэнт: «Раскідаўся калгас. Маладым мужыкам работы няма. Яны з гэтай рыбы жылі. Пасьля ўвялі дзікія штрафы. І што ім рабіць? Сьпівацца. Правільна?»

Інспэктар: «Можна і вудачкай налавіць, каб сабе паесьці. Кожны дзень па пяць кіляграм лаві. Усе яны жывуць побач. Пайшоў, злавіў пяць кіляграм. Занёс дахаты — і зноў лаві пяць кіляграм. Але ж ня хочуць. А сядзяць, ловяць 10, 15 кіляграм».

Ля возера ў Бабровічах.

Я некалькі разоў праслухаў стужку. Цяжка было паверыць, што я тады гутарыў з будучым забойцам. Я гаварыў з абсалютна адэкватным, мяркуючы па голасе, чалавекам. Няўжо гэта зрабіў ён? З такім пытаньнем я паехаў у Бабровічы цяпер.

Асаблівы сьвет

Той стары матэрыял называўся «Палесьсе — асаблівы сьвет». Гэта словы жыхара Бабровічаў Веніяміна Бычкоўскага. Былога інструктара па турызьме, ураджэнца Расеі, які вярнуўся жыць на зямлю дзядоў.

Веніямін ля царквы.

Веніямін стварыў у Бабровічах музэй матэрыяльнай палескай культуры і адзін пабудаваў невялікую царкву. Я перш-наперш накіраваўся да яго. За гэтыя гады музэй папоўніўся новымі манэтамі і ручнікамі. Але мяне цікавіла найперш старое інтэрвію. Я ўключыў тую перадачу. І пачуў ад суразмоўцы цьвёрдае: «Так. Гэта ён». І далей ціхім ды спакойным голасам Веніямін разбураў ідылічнасьць навакольнага краявіду.

— Калі я задумваюся, вакол чаго гэта ўсё адбылося, адказ адзін. Вакол жывата. Тым патрэбная рыба і дзічына. Егерам і набліжаным. І гэтым трэба тое самае. І дайшло да забойства. Вакол дзічыны, рыбы і ягад ідзе вайна. Жыхарам не падабаецца, што ім перакрылі браканьерства. А гэтыя — гаспадары. Яны як паны сталі. Ім можна больш. Бо яны ж кормяць статусных людзей. Гэты канфлікт — як нарыў. Выйшаў гной, але сам нарыў застаўся. І ў тым ці іншым выглядзе гэта будзе працягвацца. Не ў прамым сэнсе будуць страляць. Але людзі ў такой нянавісьці жывуць. Вайна мірных жыхароў зь людзьмі пры ўладзе.

— Я заўжды ўспрымаў фразу пра стрэльбу на сьцяне як літаратурны штамп. Ну вісіць яна і вісіць. І ніколі можа ня стрэліць.

— Страляе. Я разумею ягоныя эмоцыі. Але забіваць чалавека… І невядома, як з другім будзе. Бо ён сур’ёзна яго параніў. Сяргей — прафэсійны паляўнічы. І ён пра гэта любіў расказваць. Паляўнічы — гэта патэнцыйны забойца. Паляўнічыя вельмі прыгожа і жывапісна апісваюць сваё паляваньне. У мяне недалёка яма, куды я выкідаю адкіды. І часта прыходзяць туды казулі, ласі. Я з вакна гляджу на іх. У казулі дзіцячыя вочы. Як гэта можна забіваць і смакаваць пасьля? А тут гэта было паўсюль. Цяпер вёска апусьцела. А раней амаль кожны бабровец ставіў петлі на казуль. Гэта было нормай. Ва ўсіх была на стале дзічына. І калі трапляе стрэльба ў рукі, спрацоўвае інстынкт паляўнічага.

Веніямін.

— Але ж мне ён падаўся адэкватным і здаровым чалавекам.

— А як вы думаеце, ці далі б яму дазвол на зброю, калі б ён быў неадэкватны? Я вам больш скажу, ён вельмі адэкватны і абдумвае ўчынкі.

«Чокнуты»

Старыя кабеты ў вясковых хустках здалёку глядзяцца амаль аднолькава. Але варта падыйсьці бліжэй, паглядзець у зморшчаны твар, і ўжо гэтую асобу ніколі ні з кім ня зблытаеш.

Суседка Сяргея, 90-гадовая Наста бядуе, абыякава гледзячы перад сабой. Нібы сьляпая. Яна нядаўна пахавала сына, што памёр ад анкалёгіі. Але расказала сёе-тое пра круты нораў Сяргея. Той стрэл быў кульмінацыяй вельмі даўняга канфлікту.

Наста.

«Ён ужо даўно быў чокнуты. Калісьці на паляваньні біўся зь егерамі. Яму там і галаву прадзяўблі. У яго была жонка. І дачка ёсьць. Разышліся. Тая дачка паехала ў Менск, як дарослая стала. Выйшла замуж. У іх свая крама была. Гандлявалі. А бацьку ўзяла ахоўнікам у тую краму. Дык ён там нядоўга прарабіў. Камусьці па патыліцы даў. Наскандаліў. Дачка не захацела зь ім справы мець. Вярнуўся сюды. Быў такі, што ні да кога», — кажа суседка.

Хата Сяргея ў Бабровічах.

Канфлікт вяскоўца зь міліцыянтам

Аляксандра Андронаўна, маці Сяргея, у той фатальны дзень была ў дачкі ў Івацэвічах. І пра тое, што адбылося, ведае са словаў суседзяў. 

Аляксандра Андронаўна, маці Сяргея.

Сяргей доўгі час атрымліваў грашовую дапамогу ад дзяржавы за тое, што глядзеў старую маці. За некалькі месяцаў да трагедыі яго гэтай дапамогі пазбавілі. Што не дадало лагоднасьці ў адносінах да прадстаўнікоў улады.

— Аднялі ў яго догляд за мною. Бо я не была часам дома. Уколы мне дочка рабіла. І забралі тую дапамогу. А майго за сэрца ўзяло. Без капеечкі ходзіць такая сіла. Ня злодзей, не курэц, ня п’яніца. А поўзай па лесе і шукай ягаду. А тыя жаруць рыбу, і ім воля! Я б у старцы лепш пайшла, каб толькі гэтага не было. А цяпер што? Турма майму сыну? — кажа Сяргеева маці.

У хаце Сяргея.

— А яго накіравалі да ўрача-псыхіятра па даведку. Ён пайшоў. Там усе дакумэнты былі ў райсабесе. А ўрач ня даў. Вось якое гора. Таму зямля сырая, а мой сынок у турме будзе гніць. Усё лапатачкай перакапаў, усё падвор’е. Тут клубніцы, там бульба.

Гарод тут сапраўды дагледжаны. А яшчэ Сяргей зрабіў раскошны кветнік. І сярод кветак паставіў высачэзны праваслаўны крыж. Дастаткова зірнуць у ягоны пакой зь безьліччу ікон, каб зразумець, што гаспадар вельмі рэлігійны. Але рэлігійнасьць не засьцерагла ад забойства. Словы міліцыянта Сяргей успрыняў, відаць, усур’ёз. І ехаць ад сваіх кветак ды ікон у вар’ятню яму было як пагроза жыцьцю. Інспэктар Лукашэвіч зваліўся проста ў кветкі. У цень праваслаўнага крыжа. Карціна для Стывэна Кінга.

«Ці была карта памяці?»

Пляменьнік Сяргея Сямён — з тых людзей, каго можна назваць сьвядомымі вяскоўцамі. Ён, народжаны ў суседняй вёсцы, большую частку жыцьця пражыў у горадзе. Але вырашыў жыць у Бабровічах. Прычым жыць незалежна ад калгасных начальнікаў.

Сямён гадуе баранчыкаў. А яшчэ мае свой ют’юб-канал. На якім распавядае пра ўсё, што яго цікавіць у жыцьці. У сувязі з гэтай трагедыяй гледачоў у яго паболела.

Пляменьнік Сяргея Сямён.

Ягоная літаратурная мова мяне не зьдзіўляе. Сямён кажа, што Сяргей пісаў скаргі на міліцыю. Цікава, ці будуць тыя скаргі фігураваць у судзе?

І яшчэ адна дэталь. Усе ведаюць пра канфлікт на возеры. Але ці была ў Сяргея з сабой камэра?

«У фотаапараце, які ляжыць у хаце, няма карты памяці, — кажа Сямён. — Хутчэй за ўсё, яны яе забралі. І калі яны прыяжджалі правакаваць Сяргея, яны ж павінны былі правакаваць на відэафіксатар. У міліцыі павінен быць запіс усяго. Хай грамадзтва дамагаецца, што там. Каб не было суду закрытага. Каб людзі бачылі, што там было. У афіцыйных СМІ казалі, што з ружжом хадзіў па вёсцы, тэрарызаваў усю вёску. Ужо хлусьня нейкая. Калі яго затрымалі, па БТ не сказалі, што ён сам здаўся. Што ён выкінуў стрэльбу на вуліцу. «Алмаз» бліскуча правёў апэрацыю. Мне амапавец сказаў, што Сяргей сам выскачыў на вуліцу і крыкнуў «Здаюся!».

Канал Сямёна называецца «Цар гары». Тыя камэнтары, што пішуцца там цяпер, зусім не на карысьць палеглага інспэктара.

«У камэнтарах людзі вельмі злыя на міліцыю. Настолькі злыя! Запісваю трэцяе відэа і кажу, што так нельга. Я толькі цяпер зразумеў, наколькі людзі злыя на міліцыю», — дзеліцца Сямён.

Калі я сканчаў матэрыял, даведаўся, што Сямёну ўжо пачынаюць пагражаць у сацсетках.

Паводле: Зьміцер Бартосік, Радыё Свабода

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода прайшлі калонай па цэнтры Брэста
Міністэрства абароны папярэдзіла пра рух вайсковай тэхнікі па дарогах краіны ў бліжэйшыя некалькі дзён 6
Як міліцыянер выратаваў ад знішчэння пяціметровы бел-чырвона-белы сцяг і стаў працаваць на беларушчыну 18
Міністр Шуневіч узяў удзел у зімовым спартовым свяце міліцыі і іх сямей ФОТЫ 15
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
99 2
Белорус / Адказаць
22.08.2018 / 22:03
Очень много умников во власти которые провоцируют новую революцию.
Ведь собственность не перешла народу а перешла новому монарху - государсту и приближенным.
Там долго быть не может... 
26 109
тутэйшы / Адказаць
22.08.2018 / 22:13
Бартосік як бартосік. Што б ні пачуў, але скарыстаю тое, што яму трэба...
Агідна. Ён збіваў маці, тая праз акно ад яго ўцякала і мусіла з'ехаць пасля да дачкі. І жыла там не тыдні, а ўжо паўгода. Таму сына і пазбавілі выплат.
Як не сорамна: знайшоў героя Палесся: даглядае маці за грошы, якія яму плаціць дзяржава. Не сам даглядае - за грошы. І не зломак, не хворы. 

Сёння ягоная счястра, якую некалі даўно, мо гадоў з 20 выгналі з райвыканкама, бегае па вёсцы, збірае баб і расказвае ўсім пра нібыта нейкі канфлікт. Забойца стаў героем-партызанам: ён выкрываў бракан'ераў! За што сястру звольнілі? Кватэры прыгожа ўмела дзяліць...

Агідна... На возеры - сістэма відэаназірання! Там ахова - не міліцыянты раённыя. Гэта вотчына кіравання спраў прэзідэнта, хоць гэта ведаеце? Заказнік, філіяло Белавежскай пушчы. І нейкі участковы будзе там сеткі ставіць? Яму дазволяць? І нейкі "чокнуты" будзе дабрахвотным абаронцам прыроды?

71 5
Шляхціц размазня / Адказаць
22.08.2018 / 22:31
А вось і праўда, гэта наш левіафан...
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 38 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
«Калашнікаў» паказаў здольны самападрывацца беспілотнік «Куб» 2
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода прайшлі калонай па цэнтры Брэста
Міністэрства абароны папярэдзіла пра рух вайсковай тэхнікі па дарогах краіны ў бліжэйшыя некалькі дзён 6
У Канадзе сышоў з рэек цягнік, які перавозіў сырую нафту
Лі Радзівіл памерла ў Нью-Ёрку ва ўзросце 85 гадоў 5
У ЗША чатыры чалавекі загінулі падчас захопу закладнікаў 1
Як міліцыянер выратаваў ад знішчэння пяціметровы бел-чырвона-белы сцяг і стаў працаваць на беларушчыну 18
Усяго патроху
У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 3
Такога незвычайнага герба Беларусі вы яшчэ не бачылі ФОТА 17
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі 3
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Калі хочацца чаго-небудзь забароненага: хатнія нагетсы РЭЦЭПТ 4
Беларусы назвалі найлепшыя брэнды краіны 5
Спорт
На матч БАТЭ — «Арсенал» у Барысаве прадалі ўжо 8000 квіткоў
Беларус выйграў турэцкую велагонку

Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання 1
Трэнер Таццяна Тарасава: Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак 26
Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў 2
15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там 2
Гулец зборнай Украіны перайшоў у газпрамаўскі «Зеніт». Як такое стала магчымым? 11
Футбаліст Салах выдаліўся з усіх сацсетак 1
Здарэнні
Двое загінулых: цыгарэта стала прычынай пажару ў Бешанковіцкім раёне
Забраў тры пляшкі гарэлкі і даляр — жыхара Барысава арыштавалі за разбой 2
У Мазыры на Прыпяці адарвала ад берага баржу-бар ВІДЭА 4
У Сухараве падбіты іншым аўто легкавік перакуліўся ФОТА 1
Медыкі прывезлі на хуткай у бальніцу пацыента, а павезлі назад халадзільнік 9
Самалёт «Белавія» вярнуўся ў аэрапорт Мінск з-за пагаршэння здароўя пасажыра 3
П'яны пасажыр «заклаў» бомбу на станцыі метро «Малінаўка» 1
Карысная інфа
У нядзелю — да +8

На выходных на Брэстчыне да +10, у Мінску да +6°С
На выходных тэмпература паветра будзе адпавядаць канцу сакавіка 3
На пятніцу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману 1
У наступныя дні па Брэстчыне да + 9°С

ДАІ Мінска заклікала аўтамабілістаў і пешаходаў быць максімальна ўважлівымі з-за снегападу
Здароўе
Чым кава можа дапамагчы людзям з дыябетам? Даследаванне
Мінздароўя прыпыніў продаж лекаў ад кашлю — яны могуць быць небяспечныя для сэрца
Мінздароўя: Усе, хто захварэў на грып, не былі прышчэпленыя 3
Каб бэбі-блюз не выліўся ў псіхоз. Што мамам, татам і бабулям трэба ведаць пра пасляродавую дэпрэсію
Мова
Усё пра беларускія прозвішчы 139
«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў
А як у вас гаварылі?
7

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10
Навуковая падзея: даследчыца абараніла дысертацыю па вусным маўленні жыхароў Хоцімскага раёна 4
Ці кажаце вы сваім дзецям пяшчотныя словы — есьцікі, піткі, спаткі? 2

Доктар з Баранавіч стварыў унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін 18
Аўто
На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца 3
Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль 1
У Мінску адкрылі для руху першы ўчастак Паўднёвай магістралі КАРТА 1

Названыя самыя «аварыйныя» краіны Еўрасаюза 8
«Беларуснафта» зробіць зарадку электрамабіляў платнай 3
Эканоміка
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 8
Выручка EPAM, на які ў Беларусі працуе 10 тысяч чалавек, вырасла да 1,84 мільярда даляраў 7
Колькі сапраўды каштуе мінімальны спажывецкі кошык у Беларусі? ІНФАГРАФІКА
Віцэ-прэм'ер Турчын: У 2019 годзе трэба вызначыцца з лёсам неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемстваў 15
Меркаванні
Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» 50
Аналітыкі прапанавалі сем канкрэтных мер па ўмацаванні інфармацыйнай бяспекі Беларусі
Абмяркоўвайце!
11
Аналітык: Большасць беларусаў радзей бываюць ва ўласных бацькоў, чым Лукашэнка — у Пуціна 16
Віктар Марціновіч: Не відэаназіраннем трэба пужаць, а шукаць прычыны, з якіх людзі трацяць глузд 5
Гісторыя
Шэсць валют на адзін горад: чым разлічваліся мінчукі пад нямецкай акупацыяй 1918 года 1
Дарагія рэчы: вагі з дзедавай крамы
Любімыя колеры могуць сказаць пра яе многае: колер сцягна напалоханай німфы
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю 3
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя 2
Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія 1
Што беларусы чыталі пра Венесуэлу 117 год таму? Займальны факт 5
Культура
Паліна Рэспубліка: На Х-фактары нам увесь час прывозілі кветкі ад фанатак Алега Вінніка
«На смаргонскім фронце без змен»: рэжысёр Аляксей Туровіч здымае фільм пра Першую сусветную ФОТА 1
Хіты The Beatles па-беларуску прагучалі на «Спеўным сходзе» ў Вілейцы ФОТЫ 1
Паліна Рэспубліка распавяла, як на «Х-фактары» яе спрабавалі вывесці на эмоцыі
Маці Дэцла паведаміла, чаму ў музыкі спынілася сэрца 4
Прэм'ера праекта Homocosmos: спектакль пра сэкс дзяўчыны з аўтызмам
«Ток» з Палінай Рэспублікай — пра закулісныя інтрыгі Х-фактара, музычны крызіс і сына ВІДЭА 4
Навука і тэхналогіі
Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы 14
У расейскіх паліцэйскіх з'явяцца суперакуляры з функцыяй распазнання асоб 4

Гігабайты ў абмен на каханне: як атрымаць бясплатны інтэрнэт-трафік і бонусы 14 лютага 4
Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна 9
NASA афіцыйна прызнала страту культавага марсахода Opportunity 1
Найбуйнейшы ў свеце самалёт — культавы Airbus A380 — здымаюць з вытворчасці  2
Інжынеры стварылі ложак, на якім вы не зможаце заняць чужую палову ВІДЭА 5
Амерыканскі стартап, які займаецца дастаўкай ежы на беспілотных машынах, прыцягнуў $940 мільёнаў ВІДЭА
Каханне і сэкс
Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 13
Як распісваюць маладых у самым прыгожым ЗАГСе Беларусі 2
Празрыста і сэксуальна: Кім Кардаш'ян у адкрытым камбінезоне пазіравала на канапе ФОТА 41
Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце 2
У лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага знайшлося яшчэ адно пазашлюбнае дзіця 12
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей 3
Лёгкая эратычнасць беларускамоўнай рэкламы 80-х 19
Свет
«Калашнікаў» паказаў здольны самападрывацца беспілотнік «Куб» 2
У Канадзе сышоў з рэек цягнік, які перавозіў сырую нафту
Лі Радзівіл памерла ў Нью-Ёрку ва ўзросце 85 гадоў 5
У ЗША чатыры чалавекі загінулі падчас захопу закладнікаў 1
У Пецярбургу абваліўся дах універсітэта 6
Урад Іспаніі вырашыў перанесці парэшткі Франка з «Даліны палеглых». Сям'і далі 15 дзён на выбар новага месца 2
Шведы прапанавалі сваю версію гібелі групы Дзятлава 3

Ахоўнік Парашэнкі ў Мюнхене мякка адсунуў карэспандэнта расійскага тэлеканала 16
Афіша
У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Празе — 26 студзеня
Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня 1
Расклад калядных канцэртаў у Верхнім горадзе: індзі, этна, джаз, поп…
Стаяць на сваім: у Мінску зноў пройдзе кінафестываль Watch Docs Belarus 1
Галоўнае
«Вежа ўзнёслага славянства»? Мастацкі музей прэзентаваў свой гімн і выпусціў прыгожыя цукеркі ВІДЭА, ФОТА
«Хачу добра размаўляць па-беларуску». Новая чэмпіёнка свету па фрыстайле расказвае пра бацькоў, амбіцыі і ўкулеле 4
Паліна Рэспубліка: На Х-фактары нам увесь час прывозілі кветкі ад фанатак Алега Вінніка
«Калашнікаў» паказаў здольны самападрывацца беспілотнік «Куб» 2
Хіты The Beatles па-беларуску прагучалі на «Спеўным сходзе» ў Вілейцы ФОТЫ 1
Міністэрства абароны папярэдзіла пра рух вайсковай тэхнікі па дарогах краіны ў бліжэйшыя некалькі дзён 6
Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы 14
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Шэсць валют на адзін горад: чым разлічваліся мінчукі пад нямецкай акупацыяй 1918 года 1
Лукашэнка ў Сочы катаўся на аўстрыйскіх лыжах ручной работы. Кошт такіх лыж 2 300 еўра 26
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 18
Схапіў кілбасы і пабег з крамы, а потым іх выкідаў, ратуючыся ад пагоні: незвычайны выпадак у Мінску 6
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Упаковщик на чай ВАХТА жилье 15/15 7/7 семейные пары Минск
Прадам Ф. Тауран 1,9Дті(BXJ 66kW) 2007г
Шикарное вечернее платье Faust, Франция, 42-44
Прадам мёд
Автоковрики в салон и багажник на любое авто
Антыкварныя кнігі на ангельскай мове
Мастацкая літаратура на ангельскай мове
Cупер вкусный картофель + бесплатная доставка
Cцяг "Слуцкі збройны чын" 1920 г.
Платье с пышной юбкой
Фота / Відэа
Як міліцыянер выратаваў ад знішчэння пяціметровы бел-чырвона-белы сцяг і стаў працаваць на беларушчыну 18
«Ток» з Палінай Рэспублікай — пра закулісныя інтрыгі Х-фактара, музычны крызіс і сына ВІДЭА 4
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым
Анекдот пра дэпрэсію
Анекдот. Моўныя курсы для беларускіх чыноўнікаў
Самае чытанае
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 8
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 18
Маршалак Сената Польшчы зноў заявіў пра «мільён палякаў у Беларусі» 45
Паглядзіце, якімі будуць станцыі 3-й лініі метро ФОТЫ 11
Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць аб'яднацца ўдвух з Пуціным хоць заўтра 25
Самае лайканае
11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ 44
Бацькі расказалі пра затрыманага ў Стоўбцах сына і паказалі ягоны пакой ФОТЫ 17
Феерычная дурасць: жыхар Оршы скочыў з моста ў рэчку. Але не прабіў лёду ВІДЭА 17
Як міліцыянер выратаваў ад знішчэння пяціметровы бел-чырвона-белы сцяг і стаў працаваць на беларушчыну 18
У Беларусі з’явіўся ўжо другі атрад расійскай «Юнарміі», якую блаславіў Пуцін 41
Гарачыя тэмы
У Драздах за $3 мільёны прадаецца дом, які ледзь не канфіскавалі ва Уладзіміра Япрынцава — шмат ФОТА інтэр'ераў 8
Афрыканская краіна цалкам засталася без электрычнасці 8
Паглядзіце, якімі будуць станцыі 3-й лініі метро ФОТЫ
як вам?
11
Сяргей Міхалок трэці раз стаў татам 14
Lifenews: Ціма Беларускіх хавае ад усіх, што стаў бацькам яшчэ ў 16 гадоў 9
«Марынка выйшла не на свой урок» — сваячка забітай у Стоўбцах настаўніцы 5
Новая загадкавая трагедыя: у Мінску загінула пяцікласніца 3
Калеснікаў: «Лукашэнка рэзка збочыў у бок гатэля, нават не зірнуўшы на Пуціна. Паміж імі няма нічога» 12
На нападніка ў Стоўбцах завялі яшчэ адну крымінальную справу
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Той самы
17.02.2019 / 15:50
Лявон Баршчэўскі, даўно заўважана, што слова "агентура" ўжывае т…
Алякасандр
17.02.2019 / 15:40
он не герой, А ПРЕСТУПНИК!
Алёхна
17.02.2019 / 15:39
фелікс, прыход да ўлады Аўгуста і забарона беларускае мовы сапра…
0.5
17.02.2019 / 15:38
Сарацины их научили.
0.5
17.02.2019 / 15:37
Странно. Можно подумать, что Сибирь уже оттяпали китайцы.…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх