22.08.2018 / 22:20

На Століншчыне за суткі затрымалі 7 збіральнікаў журавін з Украіны 2

У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці за суткі затрымалі 7 збіральнікаў журавін з Украіны, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Увечары 20 жніўня ў Столінскім раёне пінскія памежнікі за парушэнне дзяржаўнай мяжы затрымалі двух невядомых без дакументаў. Правапарушальнікі заявілі, што з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, а парушыць закон маладыя людзі вырашылі дзеля збору ягад і грыбоў у беларускім памежжы.

На наступны дзень каля 8 раніцы памежнікі выявілі яшчэ 5 парушальнікаў мяжы, іх суайчыннікаў, якія з аналагічнай мэтай адправіліся на беларускую тэрыторыю без дакументаў.

У дачыненні да ўсіх замежнікаў распачалі адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і 23.55 КаАП Беларусі (незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне правіл знаходжання). Да моманту высвятлення асобы затрыманыя будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Пінскага пагранічнага атрада. Ім пагражаюць штрафы і дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну на тэрмін да 5 гадоў.

1
трое сбоку - ваших нет / Адказаць
22.08.2018 / 22:48
/// Им грозят штрафы и депортация с запретом въезда в страну на срок до 5 лет.

Мамадарагая...
Спасибо, что не расстреляли...
3
Генэрал Голад / Адказаць
23.08.2018 / 10:24
трое сбоку - ваших нет, тое ж самае было б  і зь беларусамі, якія зашлі б ва Ўкраіну. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру