22.08.2018 / 22:45

У Беларусі будуць рэгістраваць гранічныя адпускныя цэны на некаторыя лекі

Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня падпісаў указ «Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прадугледжана ўвядзенне ў 2018-2020 гадах механізма абавязковай рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя сродкі для лячэння анкалагічных і сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Паведамляецца, што мера накіравана на зніжэнне колькасці выпадкаў неабгрунтавана высокіх цэн, каб цэны на імпартныя лекі ў беларускіх аптэках былі не вышэйшымі, чым у суседніх краінах.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру