Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Больш за 9 тыс. бацькоў першакласнікаў падалі дакументы ва ўстановы адукацыі сталіцы не па месцы жыхарства. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі прадстаўнік камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ілюшчэня.

— Па стане на 20 жніўня прынята больш за 15 тыс. дакументаў ад бацькоў першакласнікаў па замацаваных за імі мікрараёнах, — сказала яна. — Больш за 9 тысяч бацькоў напісалі заявы ва ўстановы не па месцы жыхарства.

Камісіі па залічэнні на вольныя месцы, створаныя ў школах і гімназіях, пачнуць сваю працу 29 жніўня. У іх склад увойдуць намеснікі дырэктараў і педагогі.

— Рашэнне аб залічэнні на вольныя месцы не прымаецца дырэктарам школы аднаасобна, — падкрэсліла М. Ілюшчэня. — Перавагу маюць дзеці, чые браты і сёстры вучацца ў гэтай установе адукацыі альбо штатныя супрацоўнікі школы. Тым бацькам, чые дзеці не пройдуць на вольныя месцы ў школах і гімназіях, будзе прапанавана звярнуцца ва ўстановы адукацыі па мікрараёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?