23.08.2018 / 10:36

Мінінфарм абмежаваў доступ да двух сайтаў мікрапазыкаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Мінінфарме.

Доступ абмежаваны да gomel.dengi-v-zaim.by і dengi-v-zaim.by за размяшчэнне неналежнай рэкламы. Такое рашэнне міністэрства прыняло 21 жніўня на падставе пiсьмовага паведамлення Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта і кіруючыся ст.38 і 511 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».

«Праз гэтыя інтэрнэт-сайты ў парушэнне ўстаноўленага парадку распаўсюджвалася рэклама аб прадастаўленні мікрапазыкаў колу асоб», — гаворыцца ў паведамленні.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру