23.08.2018 / 13:10

Нашто Лукашэнку спатрэбіўся менавіта Румас? Версія Андрэя Паротнікава 16

Сваім меркаваннем наконт кадравых ракіровак ва ўрадзе ў фэйсбуку падзяліўся эксперт Андрэй Паротнікаў. 

Змена прэм'ер-міністра Беларусі выклікала пэўнае ажыўленне. І як бы прычына ёсць: замест невыразнага бюракрата Андрэя Кабякова прыйшоў перакананы рыначнік і фінансіст Сяргей Румас. Толькі вось у мяне асабліва энтузіязму няма.

У нас большасць чыноўнікаў — перакананыя рыначнікі. Прынамсі, на словах. Але быць рыначнікам і ўмець працаваць у рынкавых умовах — дзве вялікія розніцы. Сяргей Румас па першай адукацыі наогул ваенны фінансіст. А ваенныя фінансы да нармальных маюць вельмі апасродкаванае дачыненне. Сваю працоўную дзейнасць правёў пераважна ў банкаўскай сферы. Але якой: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Нацбанк, Банк развіцця. Кажучы прасцей — пры дзяржаўных грошах, па абслугоўванні дзяржаўных праграм і палітыкі ў сферы эканомікі. Г.зн. практычнага досведу працы ў нармальным канкурэнтным асяродку ў Сяргея Румаса няма.

Далей, хачу нагадаць, што гэта яго другі прыход ва ўрад. У студзені 2010 года з пасады старшыні праўлення Белаграпрамбанка ён быў прызначаны віцэ-прэм'ерам і курыраваў эканамічныя пытанні. Праз 2,5 года пакінуў Саўмін і ўзначаліў Банк развіцця. У якім ад банкаўскага — толькі назва. За час знаходжання ва ўрадзе нейкіх асаблівых грахоў за ім заўважана не было. А таму пераход яго ў Банк развіцця, хутчэй за ўсё, звязаны з яго асабістым жаданнем: не моцна чалавек радаваўся віцэ-прэм'ерскаму крэслу. А таму і яго вяртанне ў якасці кіраўніка ўрада магло быць далёка не толькі па сваёй ахвоце. Але і ў выніку прапановы, ад якой немагчыма адмовіцца. Напрыклад, у стылі «або прэм'ер-міністр, або ў Оршу».

Сяргей Румас можа быць хоць тройчы рыначнікам. Праблема ў тым, што ў нашай сістэме ўрад — рабочы орган пры прэзідэнце. А прэм'ер-міністр існуе, каб «усё як у людзей было». Мы рэгулярна можам бачыць інфармацыю аб тым, як міністры ходзяць на справаздачу да Аляксандра Лукашэнкі. Але я не магу ўзгадаць, каб міністры хадзілі на справаздачу да прэм'ера. Можа, проста пра гэта не паведамляюць. Пры такой сістэме персона кіраўніка ўрада наогул мала на што ўплывае. На жаль.

І неяк забываецца, што сярод віцэ-прэм'ераў, якія страцілі пасаду, аказаўся і рыначнік далей няма куды Васіль Мацюшэўскі. Калі б гаворка ішла аб рэальным фарміраванні ўрада рэформаў, то ён бы пасаду як мінімум захаваў, а магчыма, і вырас бы да прэм'ера.

Навошта ж Лукашэнку спатрэбіўся менавіта Румас? Усё проста: ва ўмовах невыразных перспектыў эканамічнай падтрымкі з усходу, зноў стала пытанне аднаўлення адносінаў з МВФ. А для гэтага спатрэбіўся адносна свежы твар з рэнамэ прагрэсіста і рыначніка. Дарэчы, адсюль і выказванне Лукашэнкі, што МВФ не патрабуе павышэння квартплаты — гэта ўсё падкопы ранейшага кіраўніцтва ўрада.

0
Смешна у роце / Адказаць
23.08.2018 / 13:49
Андрей читает мои мысли. Скоро российская корова станет давать меньше козы - санкции америкосов и налоговый маневр. Поэтому нужен даяр, который может "завихаться" с МВФ-коровой, но она фифа еще та...
Например вариант Анфимова с его мракобесием там точно не прокатит. Или тот же Мясникович с Андоейченко. Да им по "статусу" не паложано....
Вот и потребовался  кто-то поприличнее... 
0
Орк / Адказаць
23.08.2018 / 13:52
Вообще смысл такой ...не как бы заработать , а как бы где-то взять
0
Маклай / Адказаць
23.08.2018 / 13:52
Это всё та же Песня, но с новым хором и (свисто)плясками на одну и ту же четвертьвековую Тему: "Дайце грошы - я буду харошы!"
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру