23.08.2018 / 12:02

Расійскі рубель патаннеў адносна даляра да рэкордных з красавіка 2016 года значэнняў 4

У ходзе ранішніх таргоў на Маскоўскай біржы расійскі рубель працягнуў падзенне адносна даляра. Амерыканская валюта паказвае рэкордныя значэнні.

Па стане на 11:59 за адзін даляр на біржы даюць 68,77 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы. Апошні раз на гэтых узроўнях пара даляр-рубель таргавалася ў красавіку 2016 года.

Папярэднія лакальныя максімумы даляр паказаў 13 жніўня, тады яго найвышэйшая цана склала 68,66.

Еўра таргуецца па стане на 11:59 па 79,49 рубля.

Растуць даляр і еўра і на таргах у Мінску.

Амерыканская валюта вырасла на 0,0127 да 2,0553 беларускага. 

Еўра вырас на 0,0116 да 2,3765.

А вось расійскі рубель упаў ніжэй за тры рублі. Расійская валюта таннее на 0,0218 да 2,9987 беларускага за 100 расійскіх.

Апошні раз расійскія грошы каштавалі так танна ў лістападзе 2016 года.

1
радашковец / Адказаць
23.08.2018 / 13:24
Штаты ніякіх санкцыяў яшчэ не ўводзілі,Трамп толькі сказаў пра іх.І ўжо ўсе каціцца.А што будзе з Расіяй,калі пачнуцца поўнамаштабныя санкцыі?Кердык
1
Сенатор Макей / Адказаць
23.08.2018 / 14:16
Вангую в новому году белорусский рубль к доллару по 2.5-2.8.

Кто не успеет купить сейчас, тот опоздает. 
1
Мікола))) / Адказаць
23.08.2018 / 14:21
Свята набліжаецца
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру