У другім квартале 2017 года сярэдні заробак «на рукі» ў Літве складаў 794 еўра, а ў другім квартале 2018 года — 892 еўра (гэта прыкладна 1063 даляры), піша Delfi.lt

«Цяжка згадаць час, калі заробкі раслі такімі тэмпамі», - сказала дарадца кіраўніка «Содры» (аналаг беларускага Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва) Юліта Варанаўскене.

Па дадзеных «Содры», часцей за рост даходаў адчувалі людзі з невялікімі заробкамі. Сцвярджаецца, што заробкі 61% людзей, якія зарабляюць мінімум (400 еўра), павялічыліся больш чым на 10%. Такі рост заробкаў адчулі і 46% людзей з заробкам ад мінімальнага да 794 еўра.

Памер сярэдняга заробку за ліпень у Беларусі будзе агучаны заўтра, 24 жніўня.

За чэрвень ён склаў 953,7 рубля «бруднымі». Пры пераліку на сярэдні курс за чэрвень — гэта 476 даляраў. А чыстымі гэта каля 410 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0