23.08.2018 / 14:13

СК дазволіў Польшчы агледзець абломкі самалёта Качыньскага 1

Следчы камітэт Расіі задаволіў запыт кампетэнтных органаў Польшчы і дазволіў агледзець абломкі самалёта Ту-154М прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, які разбіўся ў 2010 годзе пад Смаленскам.

Агрэгаты, падузлы і канструктыўныя элементы самалёта агледзяць з 3 па 7 верасня. Агляд «у прысутнасці польскіх прадстаўнікоў» правядуць спецыялісты Галоўнага ўпраўлення крыміналістыкі, адзначылі ў СК.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) назваў прычынай крушэння самалёта прэзідэнта Польшчы памылку пілотаў, якія пайшлі на пасадку ва ўмовах дрэннага надвор'я. Польшча, правёўшы сваё расследаванне, таксама прыйшла да высновы аб памылцы пілотаў, але ўсклала віну за тое, што здарылася на расійскіх дыспетчараў. Расія віну дыспетчараў у крушэнні самалёта не прызнала.

0
ТТ / Адказаць
23.08.2018 / 15:07
За столько лет самолёт можно по винтикам и гаечкам заменить
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру