23.08.2018 / 14:27

Узбекскім тэлеканалам забаранілі згадваць у эфіры імя былога прэзідэнта Карымава 6

Фота з Вікіпедыі

Рэдактараў усіх тэлеканалаў у складзе Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Узбэкістану ў жніўні 2018 году папярэдзілі, каб імя нябожчыка прэзыдэнта Іслама Карымава з гэтага часу наогул не павінна згадвацца ў эфіры, піша Радыё Свабода.

Адзін зь вядучых расказаў, што загад ня ўзгадваць імя Карымава ва ўсіх перадачах паступіў ад дзяржаўнага дарадніка прэзыдэнта Хайрыдына Султанава:

«Кіраўніцтва сказала нам:» Калі імя Карымава прагучыць у эфіры, вы застаняцеся без галавы. Гэта загад дзярждарадніка Султанава«, — перадаў ён словы кіраўніка яго падразьдзяленьня.

Галоўны рэдактар іншага ўзбэцкага тэлеканалу пацьвердзіў гэтае ўказаньне:

«Ня згадваць у эфіры імя Іслама Карымава — гэта была не рэкамэндацыя, а патрабаваньне», — сказаў ён. Але, паводле рэдактара, «старое пакаленьне інтэлігенцыі часта ўспамінае Карымава», таму на тэлеканале «ўжылі захады» і ня будуць дапускаць да эфіру «асобаў з дадзенай катэгорыі рызыкі».

Мужчына прызнаўся, што супрацоўнікам тэлеканалу яшчэ з пачатку году рэкамэндавалі менш згадваць імя Карымава і больш казаць пра Шаўката Мірзіёева, які стаў прэзыдэнтам пасьля сьмерці Карымава ў верасьні 2016 году.

Імя і выявы першага прэзыдэнта Ўзбэкістану выганяюцца ня толькі з тэлевізіі. Нядаўна вымову за партрэт Карымава, які вісеў у залі сходаў, атрымала кіраўніцтва Інстытуту рукапісаў Акадэміі навук Узбэкістану. Пасьля гэтага «падчас сходу кіраўніцтва Акадэміі навук загадала зьнішчыць усе партрэты Карымава і лёзунгі зь яго цытатамі», — распавядае адзін з навукоўцаў.

17 чэрвеня 2018 г. адзін з студэнтаў Бухарскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту таксама паведаміў Радыё Свабода, што з тэрыторыі ВНУ на грузавой машыне вывезьлі ўсе кнігі Карымава і адправілі іх у макулятуру.

20 жніўня ўлады таксама правялі рэйды сярод гандляроў сувэнірамі ў «карымаўскіх» мясьцінах у Кашкадар’інскай вобласьці і Самаркандзе. На гандляроў, якія прадавалі магніты і календары з выявай экс-прэзыідэнта, наклалі штрафы, а тавар канфіскавалі.

6
Аляксандр. / Адказаць
23.08.2018 / 14:57
Полная чушь. Новый президент Мерзиеев не шизофреник..
0
Реалист / Адказаць
23.08.2018 / 15:57
Ну Узбекистан ещё верх цивилизации по сравнению с Туркменистаном , вот там вещи интересные происходят
6
Васіль Кот / Адказаць
23.08.2018 / 18:00
Каб такога не здарылася трэба было своечасова гадаваць свайго Колю.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру