23.08.2018 / 15:07

На расійскім тэлеканале прапанавалі скінуць на Украіну «бомбачку» ВІДЭА 36

Гісторык Яўген Спіцын у эфіры праграмы «60 хвілін» на тэлеканале «Расія 1» выказаў меркаванне, што Расія, як ядзерная дзяржава, даўно магла б скінуць на Украіну «маленькую бомбачку». Эфір праходзіў 22 жніўня.

Другую частку праграмы прысвяцілі Украіне. Пасля гарачай спрэчкі Спіцын звярнуўся з рытарычным пытаннем да Вадзіма Трухана, якога называюць украінскім дыпламатам. «Вы казалі, што Расія — гэта вялікая дзяржава, у якой адна з наймацнейшых армій свету, уладальніца ядзернай зброі і гэтак далей. Вось адкажыце мне на простае дзіцячае пытанне: што ж, валодаючы ядзернай зброяй, мы чатыры гады вядзём вайну з Украінай? Чаго б нам не скінуць усяго адну бомбачку на Кіеў? Знішчыць кіеўскі фашысцкі рэжым і ўсё — праблема вырашана», — звярнуўся Спіцын да ўкраінца.

2
Аляксандр. / Адказаць
23.08.2018 / 15:16
Сомнений больше нет. Эти сбросят и на Минск.
2
Цвердазуб / Адказаць
23.08.2018 / 15:21
Калі ядзернай махаеш ты дубінай,
Глядзі, каб пад табою быў падмурак,
Не з Ельцына, і не із салаўінай гліны,
Прыдурак. 

2
Мав / Адказаць
23.08.2018 / 15:31
Почему многие русские превратились в фашиков?
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру