23.08.2018 / 15:29

Блогера ў майцы з чыноўнікамі аштрафавалі на 735 рублёў за сюжэт на «Белсаце», у якім ён быў героем 6

Андрэй Павук, вядомы ютуб-каналам «Рудабельская паказуха», аштрафаваны судом Акцябрскага раёна на 735 рублёў. Нагодай для справы стаў відэасюжэт пад назвай «Блогеру пагражаюць судом за фота чыноўнікаў на майцы», які выйшаў на «Белсаце» 8 ліпеня.

Андрэй Павук у майцы, якая не спадабалася мясцовым чыноўнікам.

Гісторыя з гэтай майкай пачалася яшчэ ў чэрвені: у пачатку лета Андрэй Павук прыйшоў на выпускны ў майцы, якая змяшчала партрэты чыноўнікаў: старшыні Акцябрскага райвыканкама Уладзіміра Елісеева і кіраўніцы спраў Валянціны Шлапаковай. Пад фотаздымкам быў надпіс «Яны любяць цябе». Чыноўнікі тады падобны крэатыў не ацанілі і напісалі на блогера заяву ў міліцыю, маўляў, ён такой майкай іх абразіў. Але прыцягнуць да адказнасці Павука не ўдалося.

У пачатку ліпеня сам Андрэй зрабіў на вуліцы Рудабелкі апытанку на тэму, ці можна лічыць абразай майку з фотаздымкам чыноўнікаў і надпісам «Яны любяць цябе». Відэаматэрыял ён апублікаваў на сваім канале 4 ліпеня, а 8 ліпеня на гэтую ж тэму выйшаў сюжэт на Белсаце. Ён у тым ліку змяшчаў кавалак апытанкі, зробленай Павуком.

У выніку блогера прызналі вінаватым ў незаконным распаўсюдзе прадукцыі СМІ: «выканаў функцыю журналіста замежнага СМІ». Сам Андрэй сябе вінаватым не прызнае і запэўнівае, што з Белсатам не супрацоўнічае. «30 базавых велічынь за тое, чаго я не вырабляў», — абураецца ён.

Сюжэт, за які блогера і аштрафавалі.

КК

1
ўантуфры / Адказаць
23.08.2018 / 15:51
Суб'ектыўнае меркаванне - шукаю паняцце "незаконны распаўсюд СМІ", знаходжу толькі "незаконнае абмежаванне свабоды СМІ". Хто-небудзь можа патлумачыць, што такое "незаконны распаўсюд СМІ" і як яго ідэнтыфікаваць ? Складваецца уражанне, што лукашэнкаўскі урад прыдумаў такую мульку - упароць у заканадаўства паняцце, тлумачэння якому нідзе няма, кшталту таго "грамадскага месца", і напоўніцу ім карыстацца - лупіць нязгодных направа і налева.
1
Генэрал Голад / Адказаць
23.08.2018 / 15:58
Артыкул 343 КК РБ "Распаўсюджваньне парнаграфіі". :-)
4
Прохожий / Адказаць
23.08.2018 / 16:12
Татуху еще неплохо было бы набить ))))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру