23.08.2018 / 17:31

Памёр заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай 44

Памёр кіраўнік агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай, паведамляе ў сваім фэйсбуку журналіст Андрэй Аляксандраў.

Алесю Ліпаю было 52 гады. Апошнім часам ён хварэў. Пахаванне адбудзецца 26 жніўня ў Рудзенску. Алесь Ліпай — заснавальнік і кіраўнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе з 1991 года. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзмітрыя Завадскага — «За мужнасць і прафесіяналізм», а ў 2006-м агенцтва і яго інтэрнэт-выданне Naviny.by атрымалі «Прэмію Рунэта» сярод сайтаў па-за даменнай зонай RU.

БелаПАН быў партнёрам Дня Волі — 2018, прысвечанага 100-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці БНР. Сам Ліпай выступаў на гэтым свяце.

14 чэрвеня ў кватэры Ліпая праваахоўнікі зладзілі ператрус. Яго падазравалі ў нявыплаце падаткаў.

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая

У кватэры кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая — ператрус

Алесь Ліпай. Забiрае Бог паэтаў. Вершы + ФОТЫ

Прамова Алеся Ліпая на «Дні Волі — 2018» ВІДЭА

1
Цынік / Адказаць
23.08.2018 / 17:34
RIP. Ведаў пра яго цяжкую хваробу. Але ж і праблемы з праваахоўнікамі не прайшлі дарэмна...
18
Интересно / Адказаць
23.08.2018 / 17:50
Сломали.....
1
Мікаля / Адказаць
23.08.2018 / 17:51
Загналі ў магілу
Паказаць усе каментары/ 44 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру