23.08.2018 / 22:03

Ты лепшае — што са мною здаралася. Алесь Ліпай (1966-2018) 7

Было — не хацелася.
Было — не пісалася.
Было нават, што не было куды йсьці…
Ты лепшае — што са мною здаралася.
Ты — самае сьветлае ў гэтым жыцьці.
І як бы далей яно дрэнна ні склалася,
хай нават мне Божа адключыць сьвятло, —
такое бяды, што было — не пісалася,
затое са мною такое было! —
Каханьне.
Сапраўднае.
Самае лепшае!
Высокае, як маладзік па вясьне!
Ня хопіць метафар, каб вымавіць вершамі.
А хопіць метафар — ня хопіць мяне…

0
Iна / Адказаць
23.08.2018 / 20:10
Чытаю i плачу...
0
Мінчук / Адказаць
23.08.2018 / 21:25
Хіба Хадановіч не выклаў верш самога Ліпая? Праверце
0
Ира / Адказаць
23.08.2018 / 22:25
Iна, может ты знаешь, где будет прощание с Алесем, в Рудню поехать не могу. Очень жаль. Хочу попрощаться и не я одна. Бывшая знаменка. Ира Степанова
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру