23.08.2018 / 21:04

Гродзенцу паабяцалі спадчыну ад сваяка з Іспаніі і ён заплаціў махлярам 8 тысяч еўра 13

Жыхару горада Гродна патэлефанавалі з Іспаніі і паведамілі сумную навіну. Грамадзяніну сказалі, што памёр адзін з яго далёкіх сваякоў, але той пакінуў у спадчыну гэтаму мужчыну 36 мільёнаў еўра. Праўда, каб аформіць усе дакументы для атрымання грошай неабходна заплаціць унёсак, роўны 10% ад сумы.

Праз некаторы час з атрымальнікам спадчыны звязаўся адвакат, які папрасіў перавесці грошы ў банк на тэрыторыі Партугаліі, патлумачыўшы гэта тым, што там няма працэнтаў за перавод. Грамадзянін паслухаўся і перавёў 8 тысяч еўра і пасля гэтага ўсе кантакты з ім былі абарваныя. Раззлаваны мужчына звярнуўся па дапамогу ў праваахоўныя органы.

0
Нетлуке / Адказаць
23.08.2018 / 21:17
Аййй все бросать надо работать запатыщЭ......
0
З...лы беларус / Адказаць
23.08.2018 / 21:19
Добра развяялі халяўшчыка. Не шкада. А міліцыя хай трохі папрацуе - хаця рэзультат прадказальны ...
1
LMI / Адказаць
23.08.2018 / 21:29
Дарэчы - гэта не першы выпадак з лохамі Гарадзеншчыны па такой схеме.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру