Імпічмент прэзідэнту ЗША Дональду Трампу прывядзе да вельмі негатыўных наступстваў для эканомікі. Пра гэта сам Трамп сказаў у інтэрв'ю Fox News.

«Я не ведаю, як можна аб'явіць імпічмент камусьці, хто зрабіў выдатную працу. Калі мне калі-небудзь абвесцяць імпічмент, я думаю, што рынкі абрынуцца, я думаю, што ўсе стануць вельмі беднымі», — сказаў ён, адказваючы на пытанне журналісткі тэлеканала Эшлі Ірхарт, якая спытала ў Трампа, ці будзе яму абвешчаны імпічмент, калі на прамежкавых выбарах у кангрэс большасць месцаў дастанецца прадстаўнікам Дэмакратычнай партыі ЗША.

Размовы ў амерыканскай прэсе пра пагрозу імпічменту Трампа актывізаваліся 21 жніўня пасля таго, як шматгадовы адвакат кіраўніка Белага дома Майкл Коэн пайшоў на здзелку з пракурорамі, прызнаў сваю віну па васьмі пунктах абвінавачвання і заявіў пад прысягай у федэральным судзе Манхэтэна (Нью-Ёрк), што падчас выбарчай кампаніі 2016 года здзейсніў злачынства па ўказанні Трампа — заплаціў за маўчанне дзвюм жанчынам, якія заявілі пра сэксуальныя сувязі з палітыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0