Антырасійскія санкцыі ЗША, звязаныя з «справай Скрыпалёў», набудуць моц 27 жніўня, пасля публікацыі ў Федэральным рэгістры. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на прадстаўніка Дзярждэпартамента.
Чакалася, што першы пакет новых антырасійскіх санкцый пачне дзейнічаць 22 жніўня, аднак на сайце афіцыйнай газеты ўрада ЗША адпаведнага апавяшчэння ў гэты дзень не было.
Раней 23 жніўня прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што меры Крамля ў выпадку ўвядзення Вашынгтонам новых санкцый будуць адпавядаць інтарэсам Расіі. Пры гэтым ён адзначыў, што казаць пра нейкую канкрэтыку — рана.