Міхаіл Бабіч прызначаны паслом Расіі ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.
Бабіч таксама прызначаны спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі «па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь».
Міхаіл Бабіч нарадзіўся ў 1969 г. у Разані, з 1986 па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ВДВ і КДБ. З 1995 да 1998 года кіраваў карпарацыяй «Антэй» ў Маскве. З лістапада 2002 па люты 2003 года быў старшынёй урада Чачні.
Пасля звальнення ў ліпені 2016 г. пасла Расіі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.
Нагадаем, што з 2006 года паслом Расіі ў Беларусі з'яўляўся Аляксандр Сурыкаў.