Камандна-штабныя вучэнні пройдуць у Беларусі 6—12 верасня ў два этапы, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.

Для выканання вучэбна-баявых задач вайскоўцамі будзе задзейнічана шэсць палігонаў, раёны і ўчасткі мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. У вучэнні прымуць удзел да 7500 вайскоўцаў, 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі, каля 30 самалётаў і верталётаў.

«Падраздзяленні 74-га асобнага палка сувязі і 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады заходняга аператыўнага камандавання здзейснілі марш на 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі. Падраздзяленні 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання пагрузілі вайсковую і спецыяльную тэхніку на чыгуначны транспарт і адправіліся на 227-ы агульнавайсковы палігон Барысаўскі», — паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0