Да смерці Алеся Ліпая ў 52 гады і хваробаў і смерцяў яшчэ некалькіх вядомых людзей у нядаўнім мінулым. Некалькі гадоў таму чуў плётку пра тое, што пры ўладзе ёсць спецыяльныя шаманы, якія насылаюць чары на непажаданых уладзе людзей. Калі бачыш, як кіраўнікі многіх непажаданых кампаній мруць ва ўзросце, калі паміраць відавочна рана, неахвотна пачынаеш верыць у гэтую версію.
Я на чвэрць медык і прытрымліваюся больш матэрыялістычных поглядаў. Як вядома, кожную секунду ў арганізме чалавека ўтвараецца дзясятак ракавых клетак. У норме наш імунітэт (дакладней, Т-кілеры) іх знішчае. Калі ж чалавек адчувае цяжкі працяглы стрэс, які немагчыма пазбегнуць, не здрадзіўшы сабе, ахоўныя сістэмы арганізма на час адключаюцца, і рак пачынае размнажацца.
Таму нашы сілавікі і ёсць тыя шаманы, якія сваім шматгадовым прэсінгам і шантажом (і персанальным, і на бізнэс) фізічна знішчаюць усіх кіраўнікоў, якія не задавальняюць уладу. Калегі па бізнэсе, журналісты, усе астатнія! Калі ласка, не паддавайцеся ціску! Не трэба дастаўляць чыноўнікам такую радасць!
Дадам, што многіх чыноўнікаў прэсуюць дакладна гэтак жа. Як яны могуць добра працаваць пад пастаянным страхам і прэсам? Таксама хварэюць.